Маніторынг падзеяў
Маніто́рынг падзе́яў (па-ангельску: Event monitoring) — працэс збору, апрацоўкі, абʼяднаньня й адлюстраваньня колькасных зьвестак аб кампутарнай сыстэме ў рэжыме рэальнага часу, такіх як колькасьць і тыпы запытаў, колькасьць і тыпы памылак, час апрацоўкі запытаў і фонавых працэсаў[1].
Дадатковай магчымасьцю інструмэнтаў маніторынгу ёсьць дасылка папярэджваньняў(en) аб падзеях, якія могуць узьнікаць у апраграмаваньні (напрыклад апэрацыйнай сыстэме, сыстэмах кіраваньня базамі зьвестак, дастасоўным апраграмаваньні) й апаратных сродках (напрыклад сеткавым абсталяваньні).
Інструмэнты маніторынгу падзеяў могуць выкарыстоўваць базу зьвестак часавых шэрагаў як галоўнае сховішча інфармацыі.
White-box маніторынг
рэдагавацьМаніторынг белай скрыні — ёсьць маніторынгам паказьнікаў, адкрытых унутранымі часткамі сыстэмы. Сярод іх: запісы сыстэмных журналаў, паведамленьні інтэрфэйсаў прафіляваньня, альбо ўнутраная статыстыка апрацоўніка HTTP-запытаў[1].
Black-box маніторынг
рэдагавацьМаніторынг чорнай скрыні — ёсьць тэставаньнем бачных звонку паводзін сыстэмы такімі, якімі іх бачыў бы карыстач (напрыклад час і коды адказу сэрвэра)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Rob Ewaschuk. Monitoring Distributed Systems // Site Reliability Engineering. — O'Reilly Media, Inc.