Сыстэма кіраваньня базамі зьвестак
Сыстэ́ма кірава́ньня ба́замі зьве́стак (СКБЗ) — адмысловая праграма (часьцей комплекс праграм), прызначаная для кіраваньня базай зьвестак. Для стварэньня й кіраваньня інфармацыйнай сыстэмай СКБЗ неабходная ў той жа ступені, як для распрацоўкі праграмы на альгарытмічнай мове неабходны трансьлятар.
Асноўныя функцыі СКБЗ:
- кіраваньне зьвесткамі ў вонкавай памяці (на дысках);
- кіраваньне зьвесткамі ў апэратыўнай памяці;
- журналізацыя зьменаў і аднаўленьне базы зьвестак пасьля памылак;
- падтрымка моваў баз зьвестак.
Звычайна сучасная СКБЗ мае наступныя кампанэнты:
- ядро, якое адказвае за кіраваньне зьвесткамі ў вонкавай і апэратыўнай памяці і журналізацыю,
- працэсар мовы базы зьвестак, які забясьпечвае аптымізацыю запытаў на выманьне і зьмяненьне зьвестак і стварэньне, як правіла, машынна-незалежнага выканальнага ўнутранага коду,
- падсыстэму падтрымкі часу выкананьня, якая інтэрпрэтуе праграмы маніпуляцыі зьвесткамі, якія ствараюць інтэрфэйс карыстальніка з СКБЗ
- а таксама сэрвісныя праграмы (вонкавыя ўтыліты), якія забясьпечваюць шэраг дадатковых магчымасьцяў па абслугоўваньні інфармацыйнай сыстэмы.
Паводле тыпу кіраваньня базы зьвестак СКБЗ падзяляюцца на:
Паводле спосабу доступу да БЗ СКБЗ падзяляюцца на:
На гэты момант файл-сэрвэрныя СКБЗ лічацца састарэлымі.