База зьвестак часавых шэрагаў

Ба́за зьве́стак ча́савых шэ́рагаў (па-ангельску: Time series database) — праграмная сыстэма, якая аптымізавана для захоўваньня й абслугоўваньня часавых шэрагаў(en) празь зьвязаныя пары часу й паказьніку[1].

У некаторых галінах часавыя шэрагі могуць называцца профілямі (анг. profiles), крывымі (анг. curves), сьлядамі (анг. traces) альбо тэндэнцыямі (анг. trends)[2].

Некалькі раньніх распрацовак базаў зьвестак часавых шэрагаў зьвязаны з прамысловымі дастасаваньнямі, й маглі эфэктыўна захоўваць вымераныя значэньні сэнсарнага абсталяваньня (таксама званыя Operational historian(en)), але цяпер такія сыстэмы выкарыстоўваюцца для значна больш шырокага спэктру задачаў.

У многіх выпадках сховішчы часавых шэрагаў выкарыстоўваюць альгарытмы сьцісканьня для больш эфэктыўнага захоўваньня зьвестак[3][4]. Нягледзячы на тое, што інфармацыю часавых шэрагаў можна захоўваць у розных тыпах базаў зьвестак, канструкцыя гэтых сыстэмаў з момантам часу ў якасьці ключа індэксу выразна адрозьніваецца ад рэляцыйных базаў зьвестак[5].

Пералік базаў зьвестак часавых шэрагаў

рэдагаваць

Наступныя сыстэмы баз зьвестак маюць функцыянальнасьць, аптымізаваную для апрацоўкі часавых шэрагаў.

Назоў Ліцэнзія Мова
Apache IoTDB Apache License 2.0 Java
Apache Kudu Apache License 2.0 C++
Apache Pinot Apache License 2.0 Java
CrateDB Apache License 2.0 Java
eXtremeDB Камэрцыйная SQL, Python, C / C++, Java, and C#
InfluxDB MIT. Chronograf AGPLv3, клястэр — камэрцыйная Go (вэрсія 2), Rust (вэрсія 3)
Informix TimeSeries Камэрцыйная C / C++
Kx kdb+ Камэрцыйная Q
MongoDB Server Side Public License C++, JavaScript, Python
Prometheus Apache License 2.0 Go
RedisTimeSeries RSALv2/SSPLv1 C
Riak-TS Apache License 2.0 Erlang
RRDtool GPLv2 C
TimescaleDB Apache License 2.0 C
VictoriaMetrics Apache License 2.0 Go
Whisper (Graphite) Apache License 2.0 Python
  1. ^ Abdullah Mueen, Eamonn Keogh, Qiang Zhu, Sydney Cash, Brandon Westover. Exact Discovery of Time Series Motifs  (анг.). — Riverside: University of California, 2009. — Т. 2009. — С. 473–484. — ISBN 978-0-89871-682-5. — DOI:10.1137/1.9781611972795.41 Архіўная копія.
  2. ^ Esther Villar-Rodriguez, Javier Del Ser, Izaskun Oregi, Miren Nekane Bilbao, Sergio Gil-Lopez. Detection of non-technical losses in smart meter data based on load curve profiling and time series analysis  (анг.) // Energy. — 2017. — Т. 137. — С. 118–128. — DOI:10.1016/j.energy.2017.07.008
  3. ^ Tuomas Pelkonen, Scott Franklin, Justin Teller, Paul Cavallaro, Qi Huang, Justin Meza, Kaushik Veeraraghavan. Gorilla  (анг.) // Proceedings of the VLDB Endowment. — 2015. — В. 12. — Т. 8. — С. 1816–1827. — DOI:10.14778/2824032.2824078
  4. ^ Joshua Lockerman Time-series compression algorithms, explained  (анг.) // Timescale Blog. — 22 красавіка 2020.
  5. ^ Matt Asay Why time series databases are exploding in popularity  (анг.) // TechRepublic. — 26 чэрвеня 2019. Архіўная копія.