Мантэрэйскі мэтрапалітэн
сыстэма хуткага чыгуначнага транспарту ў Мантэрэі (Мэксыка)
Мантэрэйскі мэтрапалітэн (па-гішпанску: Sistema de Transporte Colectivo Metrorrey або скарочана Metrorrey) — сетка пазавулічнага грамадзкага транспарту ў Мантэрэі, штат Нуэва-Леон. Адкрыты ў 1991 годзе; зьяўляецца адным з двух мэтрапалітэнаў у Мэксыцы. На 2017 год сыстэма складаецца з 2-х лініяў і налічвае 31 станцыю. Лінія 3 будуецца.
Мантэрэйскі мэтрапалітэн | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Мантэрэй, Мэксыка |
Пачатак працы | 1991 |
Лініі |
2 лініі Даўжыня: 32 км |
Колькасьць станцыяў | 31 |
Пасажырапаток на дзень | 483 тыс. (2013) |
Пасажырапаток на год | 170 млн (2013) |
Схема мэтрапалітэну | |
Кошт праезду ў мэтро на 2017 год — 4,5 мэксыканскага даляру (33 амэрыканскія цэнты).
Галерэя
рэдагаваць-
Касы на станцыі Estación Zaragoza
-
Білетны аўтамат
-
Мэтрабус на станцыі Exposición
-
Перасадка на станцыі Cuauhtémoc
-
Станцыя Eloy Cavazos
-
Станцыя General Anaya
-
Знак даступнасьці
-
Перасадка на станцыі Talleres