Малы (фільм, 2000)
«Малы́» (па-ангельску: The Kid) — амэрыканскі фантастычны камэдыйна-драматычны фільм 2000 году рэжысэра Джона Тэртэлтаўба. Фільм распавядае пра 40-гадовага іміджавага кансультанта, які загадкава сутыкаецца з васьмігадовай вэрсіяй сябе. Галоўныя ролі выканалі Брус Ўіліс, Спэнсэр Брэсьлін, Эмілі Мортымэр, Лілі Томлін, Чы Макбрайд і Джын Смарт. Фільм быў выпушчаны ў ЗША студыяй Ўолта Дыснэя 7 ліпеня 2000 году.
Малы | |
па-ангельску: Disney's The Kid | |
Жанр | фэнтэзійны фільм[d][1][2], кінакамэдыя, драматычны фільм і фільм пра падарожжы ў часе[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Пітэр Гонэс[d] і Дэйвід Рэні[d] |
Мастак | Garreth Stover[d] |
Вытворчасьць | Walt Disney Pictures[d] і Junction Entertainment[d] |
Распаўсюд | InterCom[d], Netflix і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 7 ліпеня 2000[1][2] і 5 кастрычніка 2000[10] |
Працягласьць | 100 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт
рэдагавацьРас Дурыц (Брус Ўіліс) працуе пасьпяховым але недалікатным кансультантам па іміджы ў Лос-Анджэлесе і мае напружаныя адносіны з бацькам. Адзін зь ягоных кліентаў ёсьць кіраўнік стадыёну, які адмаўляецца ад папярэдняга абяцаньня фінансаваць бэйсбольны лягер для дзяцей-інвалідаў. Рас робіць жартаўлівае відэо з кіраўніком, дзе дзеці закідваюць яго пірагамі, што дапаможа яму захаваць рэпутацыю і зьнізіць напругу ў адносінах да кіраўніка з боку грамадзкасьці. Калега Раса Эмі (Эмілі Мортымэр) заклікае яго перагледзець ягонае рашэньне дапамагчы несумленнаму чалавеку і Рас выкідвае відэозапіс у сьмецьце.
Вяртаючыся дадому, Рас знаходзіць на сваім ганку цацачны самалёт, і, як, ён мяркуе, гэта ёсьць падарункам бацькі. Аднак унутры свайго дому ён знаходзіць дзіўнага хлопчыка (Спэнсэр Брэсьлін) і перасьледуе яго па вуліцах. Трапіўшы на аэрадром і ўбачыўшы хлопчыка, ён заходзіць у закусачную Skyway Diner, але там яго не знаходзіць, а выйшаўшы выяўляе, што закусачная была прывідам. Лічачы гэты досьвед ёсьць галюцынацыяй, Рас на наступны дзень шалёна просіць псыхіятра выпісаць яму лекі, але знаходзіць таго самага хлопчыка на сваёй канапе. Хлопчык кажа, што яго завуць Расьці, і што ён проста шукаў свой цацачны самалёт, але наткнуўся на папкорн. Пачынаючы бачыць падабенства, Рас разумае, што хлопчык ёсьць ім самім але ў дзяцінстве. Пасьля шэрагу пытаньняў пра жыцьцё Раса Расьці, той самы хлопчык, кажа яму, што ён вырас бясшчасным. Расьці заўсёды марыў мець сабаку на імя Чэстэр і лётаць на самалётах у якасьці пілёту, але Рас адмовіўся ад гэтых мараў, калі пасталеў.
На наступны дзень Эмі даведваецца пра хлопчыка і пачынае думаць, што Рас і Расьці — бацька і сын. Пасьля таго, як яна абвінавачвае Раса ў тым, што ён дрэнны тата, Расьці запэўнівае яе, што ён ня сын Раса. Расьці просіць Раса сказаць Эмі праўду пра ягоную асобу, але Рас думае, што Эмі ніколі не паверыць ім. Эмі адкрывае праўду самастойна, назіраючы, як яны спрачаюцца, бо Рас і Расьці амаль ідэнтычныя па стылі і экспрэсіўнасьці. Калі Эмі даведваецца, што Рас схлусіў пра той самы запіс з пірагамі і ўсё ж такі выпусьціў яго, яна злуецца на яго і расчаравана сыходзіць. Расьці распытвае Раса пра тое, як зьменіцца яго жыцьцё і як ён стаў Расам. Рас распавядае яму пра свае дасягненьні і жыцьцё. Расьці нарэшце разумее ў чым заключаецца праца Раса ў якасьці іміджавага кансультанта, што ён зьмяняе людзей, прымушабчы іх прыкідваецца кімсьці, кім яны не зьяўляюцца на самой справе. Рас адмяняе свае сустрэчы на наступны дзень і праводзіць час разам з Расьці, спрабуючы зразумець, чаму Расьці зьявіўся тут і што зь мінулага трэба выправіць, каб вярнуць яго дадому.
Крытыка
рэдагавацьПасьля выхаду на экраны фільм атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў. Агрэгатар аглядаў Rotten Tomatoes налічыў 49% агульнага ўхваленьня кінастужкі на падставе 98 аглядаў. На думку крытыкаў фільм ёсьць занадта мілагодным, а паведамленьне фільму зьяўляецца вельмі простым. Metacritic даў фільму сярэднеўзважаных 45 балаў з 100 магчымых, заснаваных на 32 аглядах, што сьведчыць пра зьмешаныя альбо сярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэдні бал A- паводле шкалы ад A+ да F.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в http://www.imdb.com/title/tt0219854/
- ^ а б http://www.metacritic.com/movie/the-kid
- ^ а б в г http://stopklatka.pl/film/dzieciak-2000
- ^ а б в http://www.interfilmes.com/filme_13180_Duas.Vidas-(The.Kid).html
- ^ а б в г д е ё ж http://www.filmaffinity.com/es/film763879.html
- ^ а б в г д е ё ж з і к л http://www.imdb.com/title/tt0219854/fullcredits
- ^ http://www.adorocinema.com/filmes/filme-27432/
- ^ а б в г д http://bbfc.co.uk/releases/disneys-kid-2000-0
- ^ а б в г Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Малы (анг.) на сайце IMDb.
- Малы на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.).
- Малы на Metacritic.