Малы Пёс
Малы́ Пёс (па-лацінску: Canis Minor, CMi) — невялікае сузор’е ў паўночнай частцы экватарыяльнага пояса зорнага неба. У якасьці двухзоркавага астэрызму Малы Пёс быў уключаны ў сьпіс з 48 сузор’яў, складзены Кляўдыюсам Пталемэем, і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Побач зь Вялікім Псом, Малы Пёс выяўляўся як адзін з псоў паляўнічага Арыёна.
Малы Пёс | |
Лацінская назва | Canis Minor |
---|---|
· у родным склоне | Canis Minoris |
· скарот | CMi |
Простае ўзьняцьцё | 8г |
Схіленьне | +5° |
Квадрант | NQ2 |
Плошча | 183 кв. гр. (71-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 14 |
Зорак з плянэтамі | 1 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 2 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 4 |
Найярчэйшая зорка | Працыён (α CMi) (0,34m) |
Найбліжэйшая зорка | Працыён (α CMi) (11,41 сьв. г., 3,50 пк) |
Мэтэорныя патокі | Каніс-Мінарыды |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −75°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сакавіка. |
Малы Пёс мае толькі дзьве зоркі, ярчэйшыя за чацьвертую зорную велічыню: Працыён (α Малога Пса) зь велічынёй 0,34 і Гамэйса (β Малога Пса), якая мае зорную велічыню 2,9. У часе сваіх назіраньняў Ёган Баер даў абазначэньні васьмі зоркам, у тым ліку Альфе і Бэце, а Джон Флэмстыд налічыў 14 зорак. Працыён — сёмая ў небе зорка паводле яскравасьці, а таксама адна з найбліжэйшых да Зямлі. Гэта жоўта-белая зорка галоўнай пасьлядоўнасьці зь белым карлікам-кампаньёнам. Гамэйса — сіне-белая зорка галоўнай пасьлядоўнасьці. Зорка Лейтэна — чырвоны карлік дзявятай зорнай велічыні. Апошняя зьяўляецца другой найбліжэйшай да Зямлі зоркай у сузор’і Малога Пса пасьля Працыёна.
У пачатку сьнежня ў сузор’і Малога Пса пачынаецца мэтэорны паток Каніс-Мінарыды.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |