Макс Кэнэдзі Гортан

брытанскі адмірал

Макс Кэнэдзі Гортан (па-ангельску: Max Kennedy Horton; 29 лістапада 1883 — 30 ліпеня 1951) — брытанскі адмірал флёту, падводнік, у Першую сусьветную вайну камандзір падводнай лодкі E9, падчас Другой сусьветнай вайны — камандаваў падводнымі сіламі Вялікабрытаніі, затым займаў пасаду камандуючага Заходнімі падыходамі.

Макс Кэнэдзі Гортан
29 лістапада 1883(1883-11-29)30 ліпеня 1951(1951-07-30) (67 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Біяграфія

рэдагаваць
 
Камандэр Гортан. Афіцыйны здымак па выпадку ўзнагароджаньня Георгіеўскім крыжом, 1915

Па традыцыі брытанскіх марскіх сем’яў, паступіў на флёт у юным узросьце: 15 верасьня 1898 году, у якасьці кадэта на HMS Britannia (Дартмут). У 1903 годзе атрымаў першае афіцэрскае званьне сублейтэнанта, што адпавядае малодшаму лейтэнанту.

17 лістапада 1942 году Гортан быў прызначаны галоўнакамандуючым Заходнімі падыходамі. Відавочна, у самыя цяжкія месяцы бітвы за Атлянтыку Кабінэт вырашыў, што змагацца з падводнікамі павінен падводнік, прычым найвядомейшы. Пры ім канвоям пачалі надаваць так званыя групы падтрымкі, ня злучаныя ордэрам: па істоце, супрацьлодкавыя пошукава-ўдарныя групы. Маючы больш волі манэўру, яны маглі правяраць магчымыя кантакты і перасьледваць выяўленыя лодкі. Трэба нагадаць, што такая мера стала магчымая з павелічэньнем ліку супрацьлодкавых караблёў. Яшчэ ў 1941 годзе яна была б проста нязьдзейсная. Макс Гортан, як і яго папярэднік, сэр Пэрсі Нобл, лічыцца адным з творцаў перамогі над нямецкімі падводнымі лодкамі.

У 1945 годзе ён па ўласным жаданьні выйшаў у адстаўку. У рапарце ён паказаў чыньнік: «каб даць дарогу маладым афіцэрам». Ужо ў адстаўцы быў узнагароджаны Вялікім крыжом ордэна Лазьні і цырыманіяльнай пасадай герольда Ордэна (па-ангельску: King of Arms of the Order of the Bath).

Падчас Другой сусьветнай вайны ўзброены траўлер Каралеўскага флёта насіў імя HMS Commander Horton.