Макс Крогдаль
нарвэскі хакеіст
Макс Крогдаль (па-нарвэску: Max Krogdahl; нар. 21 кастрычніка 1998 году) — нарвэскі хакеіст, абаронца швэдзкага клюбу «Юргордэн».
Макс Крогдаль | ||
---|---|---|
Рост | 188 см[1] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 21 кастрычніка 1998[2][1] (26 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Юргордэн Стакгольм | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2016 — цяпер |
Кар’ера
рэдагавацьПачынаў кар’еру ў клюбе «Фрыск». У сэзоне 2020—2021 гадоў некалькі матчаў правёў у брытанскім клюбе «Ковэнтры Блэйз». Пасьля абараняў колеры швэдзкіх клюбаў «Вэстэрвік» і «Эстэрсунд». У красавіку 2024 году склаў двухгадовы кантракт з швэдзкім клюбам «Оскарсгамн»[3], але хутка прыяднаўся да клюбу «Юргордэн».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45156/norway — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ а б Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ^ «Max Krogdahl ansluter till IK». IK Oskarshamn.