Максімільян Маркс
Максімільян Восіпавіч Маркс (19 кастрычніка [ст. ст. 7 кастрычніка] 1816, Віцебск — 1893) — удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага, дасьледнік Сыбіры, мэмуарыст.
Максімільян Маркс | |
Дата нараджэньня | 7 (19) кастрычніка 1816 або 1816[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1893 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | настаўнік, натураліст, мэтэароляг, мэмуарыст |
Месца працы |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Маркс (неадназначнасьць).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Віцебскую гімназію (1834), вучыўся ў Маскоўскім унівэрсытэце (ня скончыў). Працаваў выкладчыкам.
Арыштаваны па падазрэньні ў сувязях з паўстанцамі. У сьнежні 1863 — лютым 1864 сядзеў у Петрапаўлаўскай крэпасьці. Выпушчаны пад негалосны нагляд. У 1866 року арыштаваны па справе Д. У. Каракозава, які зьдзейсьніў няўдалы замах на расейскага імпэратара Аляксандра II. 24 верасьня 1866 пазбаўлены ўсіх правоў і высланы ў Сыбір.
Жыў у Енісейскай губэрні, з 1869 — у Енісейску. У лютым 1879 року былыя правы вернутыя, у 1880 вызвалены з-пад нагляду, атрымаў права выбару месца пражываньня, за выняткам сталіцаў, сталічных і Таўрыцкай губэрняў.
Памёр у Енісейску.
Дзейнасьць
рэдагавацьУ Енісейску заснаваў першую сыбірскую мэтэастанцыю.
Сябра Расейскага геаграфічнага таварыства, за карысныя працы па мэтэаралёгіі і прамер ракі Енісей адзначаны залатым мэдалём (1878).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Віцебская абласная бібліятэка(недаступная спасылка)
- Яндэкс-слоўнікі(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Историческая энциклопедия Сибири (рас.) / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4