Македонскі рэфэрэндум аб незалежнасьці (1991)
Македо́нскі рэфэрэ́ндум аб незале́жнасьці адбыўся 8 верасьня 1991 год дзеял адабрэньня абвешчанай Македоніяй незалежнасьці ад Сацыялістычнай Фэдэратыўнай Рэспублікі Югаславіі. За незалежнасьць выказалася пераважная колькасьць выбаршчыкаў (96,4%) пры яўцы 76%[1].
Датэрміновае галасаваньне праводзілася ў ЗША, Канадзе і Аўстраліі, дзе пражывалі буйныя нацыянальныя дыяспары. Усе палітычныя лідэры Македоніі заклікалі да галасаваньня. Тым ня менш, Альбанскае насельніцтва байкатавала рэфэрэндум, разглядаючы сябе прыгнечаных меншасьцю.
Вынікі
рэдагавацьУжо ўвечары ў дзень галасаваньня ў сталіцы Македоніі Скоп’е на плошчы Ёсіп Броз Ціта (цяпер Плошча Македоніі) старшыня выбарчай камісіі рэфэрэндуму абвесьціў першыя вынікі па якім Македонія прагаласавала за незалежнасьць. Прэзыдэнт Кіра Глігараў павіншаваў грамадзян вольнай, незалежнай Македоніі.
Адказы | Колькасьць | % |
---|---|---|
За | 1,079,308 | 96.4 |
Супраць | 39,639 | 3.6 |
Сапсаваныя/несапраўдныя | 13,648 | - |
Агулам | 1,132,595 | 100 |
Агульная колькасьць выбарцаў/% прагаласаўшых | 1,495,807 | 75.7 |
Крыніца: Nohlen & Stöver |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Snežana Trifunovska. Yugoslavia through documents: from its creation to its dissolution. Martinus Nijhoff Publishers, 1994