Майсей Абрамавіч Сегаль[1] нарадзіўся ў 1891 годзе ў горадзе Шаўлі Ковенскае губэрні.

Майсей Абрамавіч Сегаль
Пракурор БССР
6 красавіка 1925 — 6 чэрвеня 1928
Папярэднік: Эдуард Домбург
Наступнік: Нікандар МІхайлаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1881(1881)
Сьцяг РасеіШаўлі, Ковенскае губэрні, Расейская імпэрыя
Памёр: 1945
Сьцяг СССРСССР

Скончыў камэрцыйнае вучылішча ў горадзе Рызе, поўны курс юрыдычнага факультэта вэтэрынарнага інстытута, а затым экстэрнам — эканамічны факультэт політэхнічнага інстытута.

Да 1918 года рабіў вэтэрынарным лекарам, з 1918 года — памочнік начальніка і вайсковы камісар вэтэрынарнай часткі на Паўднёвым і Каўказскім франтах.

З 1922 па 1923 год М. А. Сегаль служыў на пасадзе вайсковага пракурора Маскоўскае акругі Войска СССР. З 1923 па 1924 год — вайсковы пракурор Вярхоўнага суду РСФСР. У 1924 годзе — пракурор пры Наркаме юстыцыі РСФСР.

6 красавіка 1925 года на пасяджэньні Прэзыдыюма ЦВК БССР М. А. Сегаль прызначаны Народным камісарам юстыцыі БССР і Пракурорам БССР.

У 1927—1928 гадах, быў дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, займаў пасаду намесьніка дэкана факультэта права гэтага ж унівэрсытэта.

6 чэрвеня 1928 года на пасяджэньні СНК БССР разгледжана хадайніцтва М. А. Сегаля аб вызваленьні яго ад абавязкаў.