Майсей Грынблат

Беларускі навуковец
(Перанакіравана з «Майсей Грынблят»)

Майсе́й Я́каўлевіч Грынбля́т (Грынблат; 29 сакавіка 1905, Менск — 4 ліпеня 1983, Менск) — беларускі савецкі фальклярыст, этнограф, гісторык[2].

Майсей Грынблат
Дата нараджэньня 29 сакавіка 1905(1905-03-29) або 1905[1]
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 4 ліпеня 1983(1983-07-04) або 1983[1]
Месца сьмерці Менск
Месца вучобы Ленінградзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак гісторык, этнограф, фальклярыст, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра этналёгія, этнаграфія, фальклярыстыка, гісторыя
Месца працы Акадэмія навук БССР
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d] (1945)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грынблат (неадназначнасьць).

Мінуўшчына

рэдагаваць

Нарадзіўся ў жыдоўскай сям’і. Удзельнічаў у трупе Ўладзіслава Галубка. Працаваў у Беларускім аддзеле Наркамасьветы БССР (1920).

Навучаўся ў Ленінградзкім унівэрсытэце (1925—1930). З 1930 — у Акадэміі навук БССР, у 1931—1941 — у Інстытуце гісторыі; адначасна выкладаў у Менскім пэдагагічным інстытуце (1937—1941) і Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце (1939—1941). Вайну правёў у РСФСР. У 1945 вярнуўся, абараніў кандыдацкую дысэртацыю і да 1956 працягваў працаваць у Інстытуце гісторыі АН БССР, выкладаючы ў БДУ (1945—1950).

У 1957—1976 — у Інстытуце мовазнаўства, этнаграфіі і фальклёру.

Адзін з аўтараў двухтомнай (Т.1, 1961) і пяцітомнай (Т.1, 1972) «Гісторыі Беларускай ССР».

  • «Краязнаўчыя музеі і вясновая пасяўная кампанія» (1932)[3]
  • «Сталін у яўрэйскай народнай творчасці» (1939, складальнік)[3]
  • «Песні беларускага народа» (1940, Т.1, рэдактар[4], складальнік[3])
  • «Беларуская народная архітэктурная разьба» (1958, рэдактар)[3]
  • «Беларускія народныя песні» (1959, рэдактар)[3]
  • «Белорусы: Очерки происхождения и этнической истории» (1968)[5]
  • «Праблемы сучаснага беларускага фальклору» (1969, рэдактар)[3]
  • «Сказки народов СССР» (1970, складальнік)[5]
  • «Беларуская этнаграфія і фалькларыстыка» (1972)[4]
  • «Загадкі» (1972, складальнік)[4]
  • «Зімовыя песні: калядкі і шчадроўкі» (1975, рэдактар)[4]
  • «Прыказкі і прымаўкі: у 2 кн.» (1976, складальнік)[3]
  • «Этнаграфічны зборнік (даклады аддзялення этнаграфіі і Геаграфічнага таварыства Беларускай ССР)» (1975, рэдактар)[4]
  • «Выслоўі» (1979, складальнік)[3]
  • «Вяселле: песні» (кн. 1, 1980, рэдактар)[3]
  • «Вяселле: песні» (кн. 2, 1981, рэдактар)[4]
  • «Вяселле: песні» (кн. 3, 1983, рэдактар)[3]

Пераклады

рэдагаваць
  1. ^ а б Hrynblat, Majsej Jakaŭlevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Анатаваны паказнік асобаў // Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі / Шчадровіч Максім. — Мн.: Беларускі Гістарычны Агляд, 2000. — (Матэрыялы да беларускай гісторыі). — ISBN 985-6374-15-4
  3. ^ а б в г д е ё ж з і a001="BY-SEK-609084" (рас.) Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016 г.
  4. ^ а б в г д е ё a001="BY-SEK-609084" (рас.) Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016 г.
  5. ^ а б a001="BY-SEK-333533" (рас.) Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 24 кастрычніка 2016 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2: Габой — Карціна. — 702 с. — 9500 ас.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць