Майкл Джэй Фокс

канадзка-амэрыканскі актор, комік, кінапрадусар

Майкл Джэй Фокс (па-ангельску: Michael J. Fox; нарадзіўся 9 чэрвеня 1961 году, Эдмантан, Канада) — канадзкі актор, прадусар, актывіст і актор голасу за кадрам. Майкл шырока вядомы дзякуючы ролям Марці Макфлая ў трылёгіі «Назад у будучыню» (1985—1990); Алекса Кітана ў сыткоме «Сямейная сувязь» (1982—1989). За гэтыя ролі Майкл атрымаў тры ўзнагароды «Эмі» й аднойчы «Залаты Глёбус». Дзякуючы ролі Майка Флаэрці ў сыткоме «Сьпін-Сіці» (1996—2000), Фокс атрымаў «Эмі», тры «Залатыя глёбусы» й дзьве ўзнагароды Гільдыі кінаактораў ЗША.

Майкл Джэй Фокс
Michael J. Fox
Майкл Джэй Фокс у 2012 годзе
Дата нараджэньня 9 чэрвеня 1961 (63 гады)
Месца нараджэньня Эдмантан, Канада
Месца вучобы
Занятак актор, прадусар
Гады дзейнасьці 1973 — цяпер
Псэўданімы Michael J. Fox
Бацька William Fox[d]
Маці Phyllis Piper[d]
Дзеці Sam Fox[d], Aquinnah Fox[d], Schuyler Fox[d] і Esmé Fox[d]
Узнагароды
Officer of the Order of Canada Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю ў тэлевізійным сэрыяле-м’юзыкле ці камэдыі[d] (1989) прэмія «Выбар народу»[d] (1997) прэмія Грэмі за найлепшы размоўны альбом Канадзкая Алея славы[d] (2000) ганаровы доктар Каралінскага інстытута[d] (5 сакавіка 2010) honorary doctor of the State University of New York at Stony Brook[d] (3 красавіка 2017) ганаровы доктар Універсітэта Брытанскай Калумбіі[d] прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (1986) прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (1987) прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (1988) прайм-таймавая прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (2000) прэмія «Эмі» ў катэгорыі «Найлепшы запрошаны акцёр у драматычным тэлесерыяле»[d] (2009) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] (16 сьнежня 2002) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (1999) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю ў камэдыйным сэрыяле[d] (2000) прэмія «Сатурн» за найлепшую мужчынскую ролю[d] (1986) Kids' Choice Award for Favorite Male TV Star[d] (1988) Залаты Глёбус за найлепшую мужчынскую ролю ў тэлевізійным сэрыяле-м’юзыкле ці камэдыі[d] (1998, 1999, 2000) Гуманітарная прэмія Джына Гершалта[d] (19 лістапада 2022) Great Immigrants Award[d] (2011) lifetime achievement award[d] (6 чэрвеня 2023)
IMDb ID nm0000150
Сайт michaeljfox.org (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

У 1991 годзе Фоксу быў пастаўлены дыягназ хваробы Паркінсона, што было выкрыта для публікі толькі ў 1999 годзе. У 2000 годзе акторская дзейнасьць Майкла значна скарацілася, бо сымптомы ягонай хваробы сталі больш сур’ёзнымі. З тых часоў ён стаў актывістам дасьледаваньняў на пошук лекаў. Гэта прывяло да фундацыі Фонду Майкла Джэй Фокса. 5 сакавіка 2010 году швэдзкі Каралінскі інстытут прысвоіў яму ганаровую доктарскую ступень мэдыцыны за ягоную працу ў справе прапаганды й збору сродкаў для лячэньня хваробы Паркінсона[1][2].

З 2000 году Фокс у асноўным працаваў як актор голасу за кадрам ў фільмах, як то «Ст’юарт Літл» й «Атлянтыда: Згублены сьвет» і іншыя. 27 траўня 2011 году Фокс атрымаў Ордэн Канады дзякуючы сваёй папулярнасьці й працы па збору сродкаў[3].

  1. ^ «Michael J. Fox Gets Doctored». E Online Website.
  2. ^ Michael J. Fox to be made honorary doctor at Karolinska Institutet. Karolinska Institutet. Press Release.
  3. ^ «Order of Canada Investiture Ceremony». The Governor General of Canada

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Майкл Джэй Фокссховішча мультымэдыйных матэрыялаў