Мадáм дэ Лявэрнь (франц. Madame de Lauvergne; вядомая як Ленадарыда; 1620 ― 167?) ― француская паэтка, прадстаўніца прэцыёзнай літаратуры.

Мадам Лявэрнь
Madame de Lauvergne
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні дамуазэль Ле Ру
Псэўданімы Ленадарыда / Lénodaride
Нарадзілася 1620(1620)
Памерла 167?
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Паэтка, пісьменьніца
Кірунак Прэцыёзная літаратура
Мова Француская
Значныя творы Recueil de poésies, 1680

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Дзявочае прозьвішча ― Ле Ру. Існуе зусім мала інфармацыі пра паэтку Ле Ру, якая выдала дыхтоўны зборнік паэзіі пад імем Мадам дэ Лявэрнь.

«Слоўнік прэцыёзьніцаў» (франц. Le dictionnaire des Précieuses), апублікаваны ў 1660 г., распавядае пра яе: «Ленадарыда (пісьменьніцы-прэцыёзьніцы пераназывалі сябе імёнамі, запазычанымі з Антычнасьці) — удава-прэцыёзьніца, ва ўзросьце сарака гадоў»; такім чынам, яна павінна была нарадзіцца ў 1620 годзе[1].

Лесьбійка, мадам дэ Лявэрнь прызналася ў адным з сваіх санэтаў у каханьні да мадмуазэль Гадфруа ― «Санэт да мадмуазэль Гадфруа»[2].

Творчасьць

рэдагаваць

Адзіны зборнік твораў пісьменьніцы (выдадзены пасьля сьмерці ў 1680 годзе), які дайшоў да нашага часу, складаецца з элегіяў, паэмы, мадрыгалаў, празаічных партрэтаў, свайго роду кампазыцыяў, вельмі модных у той час. Тагачасныя крытыкі адзначаюць «сэнс, правільнасьць і густ» аўтаркі[3].

• Recueil de poésies; C. Barbin, 1680[4].

  1. ^ Dictionnaire des précieuses, de Somaize et Livet; Hildesheim, 1856.
  2. ^ Recueil de poésies; C. Barbin, 1680, p. 156.
  3. ^ Viollet-le-Duc, Bibliothèque poétique, p. 574.
  4. ^ Старонка Gallica, https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k74569q/f1.item