Літургія агалошаных
Літургія агалошаных — другая, пасьля праскамідыі, частка літургіі бізантыйскага чыну. Мае мэтай прыгатаваць тых, якія моляцца, да годнай прысутнасьці пры зьдзяйсьненьні таемства эўхарыстыі, нагадаць ім пра жыцьцё і пакуты Хрыста, растлумачыць як і чаму, з пункту гледжаньня Царквы, былі і могуць быць выратавальнымі жыцьцё і пакуты Хрыстовы.