Літаратурная прэмія імя Натальлі Арсеньневай
Беларуская літаратурная прэмія
Літаратурная прэмія імя Натальлі Арсеньневай ушаноўвае аўтара ці аўтарку найлепшай паэтычнай кнігі на беларускай мове, выдадзенай у папярэднім Прэміі годзе. Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтар, ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонду Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі.
Прэмія заснаваная ў 2017 годзе ў гонар беларускай паэткі Натальлі Арсеньневай (1903—1997) і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Першым ляўрэатам прэміі стаў Уладзімер Някляеў за зборнік паэзіі «Толькі вершы».
Ляўрэаты
рэдагаваць- 2017 — Уладзімер Някляеў, зборнік паэзіі «Толькі вершы»[1]
- 2018 — Алесь Разанаў, паэтычная кніга «Перавыбранае»[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Первым лауреатом премии имени Арсеньевой стал Некляев Эўрарадыё, 6-12-2017
- ^ Журы прэміі Арсенневай назвала найлепшую кнігу паэзіі, сайт ПЭН-цэнтру, 20-09-2018