Лісты да М.

польская рамантычная кінакамэдыя 2011 року

Лісты́ да М. (па-польску: Listy do M.[1]) — польскі камэдыйны фільм 2011 року рэжысэра Міці Окарна.

Лісты да М.
па-польску: Listy do M.
Жанр калядны фільм і рамантычная камэдыя
Рэжысэр
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Яраслаў Бажан[d]
Мастак Яана Качынская[d]
Вытворчасьць ТБН
Распаўсюд Vue Movie Distribution[d]
Дата выхаду 2011
Працягласьць 110 хвіліна
Краіна
Мова польская мова
Наступны Лісты да М. 2[d]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

У фільме жыцьцёвыя шляхі розных асобаў зьмяняюцца і перасякаюцца ў часе Раства.

Самотны бацька Мікалай (Мацей Штур) — пасьпяховы дыджэй на радыё. Да яго ў этэр часта тэлефануюць для таго, каб падзяліцца ўласнымі праблемамі. Мікалай суцяшае і падтрымлівае ўсіх, толькі для сябе ня можа знайсьці ўцехі. Ужо каторы год ён сустракае Раство на працы, а ягоны сын Косьцік — дома з магнітафонам, настроеным на татаву радыёстанцыю.

Гэтым разам да Мікалай патэлефанавала дзяўчына Дорыс (Рома Гансяроўская), каб паскардзіцца на самотнасьць. Вядоўца распавёў ёй чароўную гісторыю каханьня, а пазьней сустрэўся зь ёй на вуліцы. І так колькі разоў здаралася аж да тае пары, пакуль Дорыс выпадкова ня трапіла да яго дадому, дзе Косьцік упрасіў яе застацца адсьвяткаваць і дачакацца таты.

Вытворчасьць

рэдагаваць

Здымкі адбываліся ў студзені-сакавіку 2011 року ў Кампіноскай пушчы і Варшаве, галоўным чынам у гандлёвым цэнтры „Аркадыя(d)“.

Плякат і сюжэтныя лініі адсылаюць да ангельскай рамантычнай камэдыі 2003 року Любоў насамрэч.

Акторскі склад

рэдагаваць
Актор Роля
Мацей Штур Мікалай Канечны Мікалай Канечны
Рома Гансяроўская Дорыс Дорыс
Агнешка Дыгант Карына Лісецкая Шчэпанава жонка Карына Лісецкая
Томаш Кароляк Мэльхіёр „Мэл Гібсан“ Мэльхіёр „Мэл Гібсан“
Пётар Адамчык Шчэпан Лісецкі Карынін муж Шчэпан Лісецкі
Агнешка Вагнэр Малгажата Малгажата
Войцех Маляйкат Войцех Малгажатаў муж Войцех
Кацярына Зялінская Бэці Малгажатава сястра Бэці
Кацярына Буякевіч Лярва Дорысава сяброўка Лярва
Павал Малашынскі Уладзі Уладзі
Бэата Тышкевіч Маліна Уладзева маці Маліна
Леанард Пятрашак Флярыян Уладзеў бацька Флярыян
Марта Сьцісловіч Магда Уладзева сакратарка Магда
Лех Ордан Шчэпанаў бацька
Юлія Ўрублеўская Тося Тося
Якуб Янкевіч Косьцік Канечны Мікалаеў сын Косьцік Канечны
Ганна Матысяк Майка Лісецкая Карынава і Шчэпанава дачка Майка Лісецкая
Павал Аўдыкоўскі выхавацель у дзіцячым доме
Адам Тынец Кацпэр Кацпэр
Войцех Харонжы Станіслаў Зюк старэйшы асьпірант Станіслаў Зюк
Эва Флёрчак Уладзева сваячка
Марцін Стэц Томэк Уладзеў хлопец Томэк
Ежы Пажароўскі Янэк гаспадар вясковай хаты Янэк
Славамір Грымкоўскі Лярваў муж
Моніка Амброзяк маці дзяўчынкі ў гандлёвым цэнтры
Кацярына Радахонская прадавачка
Мацей Вілеўскі кіроўца грузавіка
Сэбастыян Станкевіч прадавец мішак
Марэк Рыхтар афіцэр паліцыі
Марцін Штабінскі самагубца

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць