Лінія Густава
Лі́нія Гу́става (па-нямецку: Gustav-Linie) — асноўная абаронная лінія ў сыстэме нямецкіх фартыфікацыйных пабудоў пад агульнаю назваю «Зімовая лінія» ў Цэнтральнай Італіі ў рокі Другой сусьветнай вайны.
Аснову абароннай лініі Густава стварала сыстэма фартыфікацыйных пабудоваў, узьведзеная вакол старадаўняга кляштару Монтэ-Касына, які разьмяшчаўся паблізу места Касына ды меў пануючую над паланінай Ліры пазыцыю. Умацаваньні вакол кляштару стваралі для тых, хто абараняўся, выдатныя мажлівасьці супрацьстаяць войскам хаўрусьнікаў, якія прасоўваліся з паўднёвага кірунку.
На «Лініі Густава» адбыліся такія бітвы, як бітва пад Монтэ-Касына ды бітва за Анцыё.