Лінія Гітлера
Лі́нія Гі́тлера — дадатковая абарончая лінія ў сыстэме нямецкіх фартыфікацыйных пабудоваў пад агульнаю назваю Зімовая лінія ў Цэнтральнай Італіі ў рокі Другой сусьветнай вайны.
«Лінія Гітлера» была пабудаваная на адлегласьці 5 — 15 км ад асноўнай лініі абароны — Лініі Густава і мела асноўнымі апорнымі пунктамі фартыфікацыйныя пабудовы, якія абапіраліся на населеныя пункты Акўіна ды П’едымонтэ.
На войскі, якія займалі «Лінію Гітлера», ускладалася заданьне ўтрыманьня абороны ў выпадку прарыву войскамі хаўрусьнікаў асноўнага рубяжу лініі Густава ў раёне Монтэ-Касына.
На пачатку траўня 1944 Гітлер асабіста настаяў на перайменаваньні лініі, таму што хацеў мінімізаваць прапагандысцкі ўплыў, калі лінія будзе прарваная.
24 траўня 1944 лінія была прарваная войскамі 8-й брытанскай арміі з падтрымкай ІІ-га польскага корпусу. 25 траўня польскія войскі захапілі П’едымонтэ, і лінія абароны пала.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Smith, Col. Kenneth V. (1944). WWII Campaigns, Naples-Foggia 9 September 1943-21 January 1944(недаступная спасылка). Washington: US Army Center of Military History. CMH Pub 72-17.
- Muhm, Gerhard. «German Tactics in the Italian Campaign»