Лінкаў
Лі́нкаў (па-летувіску: Linkuva) — горад у паўночнай Летуве, уваходзіць у склад Пакройскага раёну Шавельскага павету. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,8 тыс. чалавек.
Лінкаў | |||||
лет. Linkuva | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1370 | ||||
Горад з: | 1951 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Шавельскі | ||||
Плошча: | 3,3 км² | ||||
Вышыня: | 98 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 1311 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 397,27 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 421 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-83435 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°5′0″ пн. ш. 23°58′0″ у. д. / 56.08333° пн. ш. 23.96667° у. д.Каардынаты: 56°5′0″ пн. ш. 23°58′0″ у. д. / 56.08333° пн. ш. 23.96667° у. д. | ||||
Лінкаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьПершыя гістарычныя згадкі пра Лінкаў адносяцца да 1370 году, калі яно ўзгадваецца ў Лівонскай хроніцы Германа Вартбэрга. У 1593 годзе тут быў пабудаваны драўляны касьцёл, а ў 1606 годзе на яго месцы пабудавалі цагляны касьцёл. У 1635 годзе ён быў перададзены ордэну Кармэлітаў біскупам Юры Скумін-Тышкевічам. Кармэліты ў 1668 годзе пабудавалі ў паселішчы кляштар. Наступная перабудова касьцёльна-кляштарнага комплексу адбылася ў 1754 годзе. У 1832 годзе расейскія ўлады закрылі кляштар.
Лінкаў атрымаў статус гораду ў 1951 годзе.