Лінаўскі піхтарнік
Ліно́ўскі піхта́рнік — помнік прыроды рэспубліканскага значэньня (1996 год). Знаходзіцца за 7 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы Пружанскага раёну, тэрыторыя Ліноўскага лясьніцтва Пружанскага лясгасу. Агульная плошча — 44,03 га[1].
Піхтарнік „Ліноўскі“ | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Берасьцейская вобласьць, Пружанскі раён, Пружанскі лясгас, Ліноўскае лясьніцтва |
Утварэньне | 29 кастрычніка 1996 |
Піхтарнік выяўлены і дасьледаваны ў 1994—1995 роках. У 1996 року абвешчаны прыродным помнікам[2]. На плошчы 16,7 га выяўлена 18 асобнікаў піхты белай дыямэтрам камлю ад 2 да 33 см, вышынёй ад 1,5 да 22,6 м[3].
Піхта белая — вельмі рэдкі, рэліктавы эўрапейскі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі Беларусі, акрамя Ліноўскага лесу, расьце яшчэ толькі ў адным месцы[4] — на ўсходняй ускраіне Белавескай пушчы. Бліжэйшыя арэалы — Валынь (нязначныя тэрыторыі) і Карпаты.
Ліноўскі піхтарнік быў адным з кандыдатаў на ўдзел у галасаваньні па выбары «Сямі цудаў Беларусі»[5]. У 2018 року стаў батанічным помнікам прыроды мясцовага значэньня[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Решение Пружанский райисполком 2347 17.12.2018 О ботаническом памятнике природы местного значения „Линовский пихтарник“ (рас.) Kodeksy-by Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Решение Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 29.10.1996 N 10-2 „Об объявлении памятниками природы отдельных природных объектов“ (рас.). Валер Леванеўскі (29 кастрычніка 1996). Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Критерии объявления памятников природы (рас.) Живые памятники Республики Беларусь Праверана 30 ліпеня 2021 г.
- ^ Зямля, якая не стамляецца здзіўляць // Народная газета. — 26 лютага 2008.
- ^ Шукайце цуды ў сваёй Айчыне! // Народная газета. — 30 траўня 2009. — № 99 (5014).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Піхтарнік лінаўскі (рас.)
- Фільм БТ пра Лінаўскі піхтарнік на YouTube (рас.)