Лільскі мэтрапалітэн
Лільскі мэтрапалітэ́н (па-француску: Métro de Lille) — транспартная сыстэма ў францускім горадзе Ліль. Мэтрапалітэн адчыніўся для пасажыраў 25 красавіка 1983 году й стаў першым самакіравальным мэтро ў Эўропе. Па стане на 2017 год сыстэма налічвае 60 станцыяў на 2-х лініях.
Лільскі мэтрапалітэн | |
станцыя Oscar Lambret | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Ліль, Францыя |
Пачатак працы | 25 красавіка 1983 |
Лініі |
2 лініі Даўжыня: 45 км |
Колькасьць станцыяў | 60 |
Пасажырапаток на дзень | 306 тыс. (2016) |
Пасажырапаток на год | 112 млн (2016) |
Схема мэтрапалітэну | |
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьМэтро працуе ад 05:00 да 00:00. Часьціня руху цягнікоў ад 66 сэкунд (у гадзіны-пік) да 8 хвілін ранкамі й вечарамі. Квіток на 1 паездку каштаваў у 2017 годзе 1,80 эўра.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛільскі мэтрапалітэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (фр.)