Куб (альгебра)
лік, узьведзены ў трэцюю ступень
У альгебры куб — лік n, падвышаны да трэцяй ступені — вынік памнажэньня ліку на самога сябе яшчэ двойчы:

Гэтая формула таксама выражае аб’ём геамэтрычнага куба з кантам, роўным n. Для выкананьня адваротнай апэрацыі — знаходжаньня канту куба — неабходна вылічыць кубічны корань ад аб’ёму дадзенага куба.
Падвышэньне да кубу ліка або любога матэматычнага выразу абазначаецца надрадковай лічбай 3. Узор: 2³ або (x+1)³.