Лідзія Андрэеўна Русланава (па-расейску: Ли́дия Андре́евна Русла́нова; пры нараджэньні Праскоўя Андрыянаўна Лейкіна-Гаршэніна; 14 (27) кастрычніка 1900, сяло Чарнаўка, Саратаўская губэрня — 21 верасьня 1973, Масква) — расейская і савецкая сьпявачка, Заслужаная артыстка РСФСР (1942). Асноўнае месца ў рэпэртуары Русланавай займалі расейскія народныя песьні. У свой час Лідзія Русланава была адным з самых папулярных выканаўцаў у СССР, а яе выкананьне расейскіх народных песень лічаць эталённым.

Лідзія Русланава
па-расейску: Лидия Русланова
Дата нараджэньня 14 (27) кастрычніка 1900[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 верасьня 1973(1973-09-21) (72 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак сьпявачка
Жанры расейская народная песьня[d], Гарадзкі раманс[d], жорсткі раманс[d] і Праваслаўная музыка[d]
Вакал мэцца-сапрана[d], сапрана[d] і кантральта[d]
Інструмэнты голас[d]
Лэйблы Мэлёдыя[d]
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
заслужаны артыст РСФСР

Валодала прыгожым і моцным голасам шырокага дыяпазону. Стварыла свой стыль выкананьня народных песень, якія зьбірала ўсё жыцьцё. Сярод найбольш папулярных яе песень: «Стэп ды стэп наўкол», «Ліпа векавая», «Я на горку ішла», «Залатыя горы», «Сьвеціць месяц», «Валёнкі» і многія іншыя. Лідзія Русланова выконвала і песьні савецкіх кампазытараў. Адной зь першых выканала «Кацюшу».

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў беднай сялянская сям’і старавераў. Па маці належала да народу эрзя[3]. Акрамя яе ў сям’і было яшчэ двое дзяцей — Юля і Аўдзей. Яё бацька, Андрэй Маркелавіч Лейкін працаваў грузчыкам на прыстані[4][5].

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ Русланова Лидия АндреевнаВялікая расійская энцыклапедыя.
  3. ^ Юрий Белов Девушка пела в церковном хоре. МолваПраверана 2009-02-23 г.
  4. ^ Ирина Лыкова Кого всю жизнь искала Лидия Русланова Праверана 2009-02-23 г.
  5. ^ Анатолий Новиков Лидия Русланова Праверана 2009-02-23 г.

Літаратура

рэдагаваць