Лёнданскае вока
Лёнданскае вока (па-ангельску: London Eye) — адно з найбуйнейшых аглядальных колаў у сьвеце, знаходзіцца ў лёнданскім раёне Ламбэт на паўднёвым беразе Тэмзы.
З вышыні 135 мэтраў (прыблізна 45 паверхаў) адкрываецца від практычна на ўвесь горад. Аглядальнае кола — праект архітэктараў Дэвіда Маркса і Джуліі Барфілд, які перамог на конкурсе праектаў пабудоваў у гонар надыходу новага тысячагодзьдзя. Рэалізацыя праекту ў жыцьцё заняла шэсьць гадоў.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Лёнданскае вока — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў