Лярс Гаўген
Лярс Гаўген (нарадзіўся 19 сакавіка 1987 году, Осьлё, Нарвэгія) — нарвэскі хакеіст, брамнік клюбу «Фэр’естад» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі.
Лярс Гаўген | ||
---|---|---|
Рост | 183 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 19 сакавіка 1987 (35 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Осьлё, Нарвэгія | |
Клюб | Фэр’естад Карлстад | |
Выступаў за | Лёрэнскуг Спарта Ўарыёрз Лександ Манлеруд Стар Шахцёр Дынама Менск | |
Нацыянальная зборная | ![]() | |
Гульнявая кар’ера | 2006 — цяпер |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
Лярс зьяўляецца выхаванцам осьляўскага клюбу «Валерэнга». Гаўген пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2006 годзе ў складзе клюбу нарвэскай GET-Ligaen «Спарта Ўарыёрз».
27 красавіка 2009 году Лярс перайшоў у клюб «Лёрэнскуг»[1], у складзе якога ён выступаў да сярэдзіны сэзону 2010—2011 гадоў, калі быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Манглеруд»[2]. 18 траўня 2011 году Гаўген, нягледзячы на зацікаўленасьць да сваёй асобы з боку шматлікіх клюбаў швэдзкай Элітнай сэрыі[3], падпісаў двухгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[4].
Тым ня менш, гулец апынуўся толькі трэцім брамнікам ў менскім клюбе пасьля Андрэя Мезіна і Кевіна Лялянда, таму ў мэтах атрыманьня гульнявой практыкі 30 верасьня, ён быў камандзіраваны ў клюб беларускай экстралігі салігорскі «Шахцёр»[5]. На працягу сэзону з-за траўмаў асноўных галкіпэраў Гаўген некалькі разоў выклікаўся ў склад «Дынама», аднак свой першы матч у Кантынэнтальнай хакейнай лізе ён правёў толькі 24 лютага 2012 году, атрымаўшы перамогу над маскоўскім «Дынама»[6]. У траўні 2013 году падоўжыў кантракт зь менскім клюбам яшчэ на 2 гады.
МіжнароднаяРэдагаваць
У складзе нацыянальнай зборнай Нарвэгіі ўдзельнічаў у чэмпіянатах сьвету 2011, 2012 і 2013 гадоў. Зьяўляецца асноўным брамнікам краіны.
ДасягненьніРэдагаваць
- Уладальнік Кубка Беларусі (2013)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ A-Spillere 09/10. lik.no
- ^ Landslagsmålvakt til Manglerud Star. hockeymagasinet.no
- ^ Шведские клубы нацелились на голкипера сборной Норвегии. championat.ru
- ^ В «Динамо-Минск» будет выступать вратарь сборной Норвегии Ларс Хауген. hcdinamo.by
- ^ Ларс Хауген командирован в ХК «Шахтёр». hcdinamo.by
- ^ Хауген дебютировал в КХЛ. sports.ru
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Старонка на афіцыйным сайце ХК «Дынама» Менск
- Старонка на афіцыйным сайце КХЛ
- Старонка на Elite Prospects