Ляндэсгаўптман

губэрнатарскі тытул

Ляндэсга́ўптман (па-нямецку: Landeshauptmann; што даслоўна перакладаецца як «капітан фэдэральнай зямлі» або «губэрнатар фэдэральнай зямлі») або Ляндэсга́ўптфраў (па-нямецку: Landeshauptfrau; што зьяўляецца жаночым адпаведнікам гэтага тытулу) — губэрнатарскі тытул кіраўніка ўрада аўстрыйскай фэдэральнай зямлі і італьянскіх аўтаномных правінцый Бальцана ды Трэнціна, які адпавядае тытулу міністар-прэзідэнта або прэмʼера. Да 1933 г. тэрмін «Ландэсхаўптман» ужываўся ў Прусіі для азначэньня кіраўніка ўрада правінцыі. Сучасным адпаведнікам тытула «Ландэсхаўптман» (губэрнатар фэдэральнай зямлі) у фэдэральных землях Нямеччыны зьяўляецца тытул «Міністэрпрэзідэнт» (міністар-прэзыдэнт). па-нямецку: Ministerpräsident.

Люіс Дурнвальдэр — Ляндэсгаўптман Паўднёвага Тыролю з 1989 па 2014 год.