Лявон Мамоніч (? — пасьля 1625[1]) — кнігадрукар, пісьменьнік, паэт-эпіграматыст.

Нарадзіўся ў сям’і Кузьмы Мамоніча — аднаго з заснавальнікаў віленскай друкарні Мамонічаў. 3 1601 па 1623 год выдаваў кнігі ўніяцкага і праваслаўнага кірункаў на старабеларускай, царкоўнаславянскай, польскай і лацінскай мовах. Пісаў да ix прадмовы і вершаваныя прысьвячэньні[2].

Творчасьць

рэдагаваць

На фармаваньне паэтычных здольнасьцяў Л. Мамоніча аказалі ўплыў эмблематычныя вершы А. Рымшы[3].

Зьмясьціў вершы «На герб Лукаша Іванавіча Мамоніча» і «На герб Сімяона Войны» ў «Псальмах Давіда-прарока» (1593) і «Эвангельлі тлумачальным» (1595). Пазьней стварыў два вершы-панэгірыкі на герб Л. Сапегі — «На герб яго міласьці пана Льва Сапегі» і «Эпікграму», якія разьмясьціў у рэлігійных выданьнях «Трыёдзь кветная» (1609) і «Служэбнік» (1617)[1].

Услаўляючы Л. Сапегу, Л. Мамоніч падкрэсьліваў, што менавіта высакароднасьць, у спалучэньні з справядлівасьцю, мужнасьцю і патрыятызмам, узвышаюць чалавека, робяць яго патрэбным людзям і надаюць жыцьцю глыбокі сэнс[4].

  1. ^ а б Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI-XVIII стст / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 13. — 901 с. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978-985-08-1291-9
  2. ^ Лявон Мамоніч(недаступная спасылка) // Лекарскі Саюз
  3. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 428
  4. ^ Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 611

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць