Вітэнбэрг
Вітэнбэрг (Лютэрштат; па-нямецку: Lutherstadt Wittenberg) — акруговы горад (ням. Kreisstadt) у Нямеччыне, Саксонія-Ангальт, на Эльбе. Разьмешчаны за 100 км ад Бэрліну, іза 70 км ад Ляйпцыгу. У XVI стагодзьдзі зьяўляўся буйным цэнтрам культурнага і палітычнага жыцьця Нямеччыны, адыграў прыкметную ролю ў пачатку Рэфармацыі, зьяўляўся месцам дзейнасьці Мартына Лютэра, Філіпа Мэлянхтона і Люкаса Кранаха, а таксама сям’і вядомых сярэднявечных юрыстаў Карпцовых. Мясцовыя славутасьці Лютэргаўс, Мэлянхтонгаўс і Замкавая царква (па-нямецку: Schlosskirche) ўнесены ў сьпіс сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО. Зьяўляўся цэнтрам княства Саксон-Вітэнбэрскага, у XVI стагодзьдзі ў Вітэнбэргу знаходзілася рэзыдэнцыя курфюрста Саксонскага. Паводле зьвестак на 1991 год у горадзе налічвалася 49,2 тысяс жыхароў. У месьце працуюць хімічная, гумовая, электратэхнічная прамысловасьць. Таксама маецца ўнівэрсытэт. Упершыню згадваецца ў 1180.
Вітэнбэрг | |||||
ням. Lutherstadt Wittenberg | |||||
| |||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Саксонія-Ангальт | ||||
Кіраўнік: | Торстэн Цугегер[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 67 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 03491 | ||||
Паштовы індэкс: | 06886 | ||||
Нумарны знак: | WB | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°52′1.6″ пн. ш. 12°38′54.2″ у. д. / 51.867111° пн. ш. 12.648389° у. д.Каардынаты: 51°52′1.6″ пн. ш. 12°38′54.2″ у. д. / 51.867111° пн. ш. 12.648389° у. д. | ||||
Вітэнбэрг | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.wittenberg.de/ |