Люкас Сандэль

швэдзкі гандбаліст

Люкас Сандэль (па-швэдзку: Lukas Sandell; нар. 3 лютага 1997 году) — швэдзкі гандбаліст вугорскага клюбу «Вэспрэм» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Гуляе на пазыцыі правага гульнёвага гульца.

Люкас Сандэль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 лютага 1997(1997-02-03)[1] (27 гадоў)
Клюбная інфармацыя
Клюб Вэспрэм
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб
2013—2018
2018—2020
2020—2023
2023—
Істад
Эльвэрум
Ольбарг
Вэспрэм
Зборныя
2021— Мужчынская зборная Швэцыі па гандболе Швэцыя

Кар’ера

рэдагаваць

У 2013 годзе гулец Сандэль далучыўся да клюбу «Істад». З 2015 году гандбаліст гуляў разам з Кімам Андэрсанам на пазыцыі правага гульнявога. Каб атрымаць больш гульнявога часу, у 2018 годзе ляўшун перайшоў у нарвэскі клюб «Эльвэрум»[3], зь якім здабываў Кубкі Нарвэгіі і перамагаў у чэмпіянаце Нарвэгіі[4][5][6][7]. Улетку 2020 году Сандэль далучыўся да дацкага клюбу «Ольбарг»[8]. Зь ім Сандэль дакрочыў да фіналу Лігі чэмпіёнаў ЭГФ у сваім першым сэзоне, але дацкі клюб саступіў «Барсэлёне» зь лікам 23:36[9]. У пачатку сэзону 2022—2023 гадоў стаў уладальнікам Супэркубка Даніі з «Ольбаргам». У сэзоне 2023—2024 гадоў узмоцніў шыхты вугорскага улюбу «Вэспрэм»[10].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць