Люкас Пэляс

швэдзкі гандбаліст

Люкас Пэляс (па-швэдзку: Lucas Pellas; нар. 28 жніўня 1995 году) — швэдзкі гандбаліст францускага клюбу «Манпэлье» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Гуляе на пазыцыі левага скрайняга гульца.

Люкас Пэляс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 жніўня 1995(1995-08-28)[1] (28 гадоў)
Рост 184 см[2]
Клюбная інфармацыя
Клюб Манпэлье
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2016
2016—2020
2020—
Гамарбю
Люгі
Манпэлье
Нацыянальная зборная
2019— Мужчынская зборная Швэцыі па гандболе Швэцыя

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Кар’ера рэдагаваць

Пачаў займацца гандболам у клюбе «Сёдэр». У веку 9 гадоў далучыўся да акадэміі клюбу «Гамарбю», у якім дэбютаваў у прафэсійным спорце. Аднак, за каманду амаль не гуляў. З 2016 па 2020 гады абараняў колеры клюбу «Люгі», дзе замацаваўся ў складзе і хутка прагрэсаваў. У сээзоне 2019—2020 гадоў Пэляс заняў трэці радок у сьпісе бамбардзіраў швэдзкай лігі. Пасьля чаго далучыўся да францускага «Манпэлье», склаўшы трохгадовы кантракт[3]. У сьнежні 2022 году падоўжыў дамову з клюбам яшчэ на тры гады[4].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць