Люкас Мэртэнс (плывец)

нямецкі плывец

Лю́кас Мэ́ртэнс (па-нямецку: Lukas Märtens; 27 сьнежня 2001 году) — нямецкі плывец, алімпійскі чэмпіён на дыстанцыі 400 мэтраў вольным стылем.

Люкас Мэртэнс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся27 сьнежня 2001(2001-12-27)[1] (22 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяплывец

Біяграфія

рэдагаваць

Спартовец браў удзел у моладзевых міжнародных спаборніцтвах у 2018 і 2019 гадах. Падчас чэмпіянату сьвету ў Бэрліне ў 2019 годзе дакрочыў да фіналу ў плаваньні вольным стылем на дыстанцыі 200 і 1500 мэтраў, а таксама ў плаваньні на сьпіне на дыстанцыі 200 мэтраў.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году, якія ладзіліся ў Токіё ў 2021 годзе, Мэртэнс кваліфікаваўся ў фінал эстафэты на дыстанцыі 4×200 мэтраў вольным стылем, дзе поруч з партнэрамі па камандзе быў сёмым. Таксама на гульнях браў удзел у заплывах у розных дысцыплінах. На чэмпіянаце Эўропы 2022 году ў Рыме быў найлепшым на дыстанцыі 400 мэтраў вольным стылем ды ўзяў срэбраны мэдаль на дыстанцыі 800 мэтраў тым жа вольным стылем. У наступным годзе на сусьветным першынстве быў трэцім на дыстанцыі 400 мэтраў вольным стылем[2]. Праз год тое ж самае плывец паўтарыў на чэмпіянаце сьвету ў Досе[3].

Мэртэнс здабыў залаты мэдаль на дыстанцыі 400 мэтраў вольным стылем на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы[4]. На дыстанцыі 200 мэтраў вольным стылем ў фінале ён быў толькі пятым[5]. У пачатку верасьня 2024 году Мэртэнс увайшоў у Залатую кнігу Магдэбургу. Таксама ў ягоны гонар была ўсталяваная асабістая дошка на магдэбурскай «Алеі спартовай славы»[6].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Профіль на сайце Міжнароднай фэдэрацыі плаваньня.