Людыка
Людыка (лац. Ludica, Ludeca[1]; ? — 827) — кароль Мэрсіі (826—827).
Людыка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | I тысячагодзьдзе |
Памёр | 827, |
Біяграфія
рэдагавацьЗа каралём Бэарнвульфам насіў тытул графа, а па сьмерці гаспадара захапіў сталец Мэрсіі. Паспрабаваў здушыць паўстаньне ва Ўсходняй Англіі, аднак, як і яго папярэднік, загінуў у адной зь бітваў. Па яго сьмерці Ўсходняя Англія атрымала фармальную незалежнасьць, хоць фактычна апынулася ў падпарадкаваньні Ўэсэксу.
Захаваліся манэты зь імём Людыкі (LVDICA)[2].