Людвіг Гоф
нарвэскі хакеіст
Лю́двіг Гоф (па-нарвэску: Ludvig Hoff; нар. 16 кастрычніка 1996 году) — нарвэскі хакеіст, левы скрайні нападнік клюбу «Ставангер Ойлерз» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі. Ёсьць сынам колішняга нарвэскага хакеіста Гайра Гофа. Юнаком шмат часу правёў у акадэміі «Валерэнгі», пасьля чаго зьехаў каб гуляць у паўночнаамэрыканскіх юніёрскіх хакейных лігах. У 2019 годзе вярнуўся на радзіму, склаўшы дамову з клюбам «Ставангер Ойлерз». У 2018 годзе браў удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях у складзе нарвэскай зборнай[3].
Людвіг Гоф | ||
---|---|---|
Вага | 88 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 16 кастрычніка 1996[1][2] (28 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Ставангер Ойлерз | |
Гульнявая кар’ера | 2018 — цяпер |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Elite Prospects (анг.) — 1999.
- ^ а б https://www.iihf.com/en/events/2018/wm/teams/roster/1611/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ Myhre, Sondre Moen. «Dette er den norske OL-troppen». NRK.