Лускавая муроўка
Лускавая муроўка ці лускавая канструкцыя сьцяны (ням. Schalenmauerverband) — спосаб узьвядзеньня мураванай сьцяны, калі з адабранага бутавага ці часанага каменю ці цэглы выкладваліся шчокі сьцяны, пасьля чаго прамежак паміж імі запаўняўся бутавым каменем, бітай цэглай, шчэбнем і заліваўся вапнавай рашчынай.
Традыцыя лускавай муроўкі зьяўляецца вельмі старажытнай і вядома ўжо ў хетаў і антычнай Грэцыі. Найбольшага пашырэньня гэты тып муроўкі атрымаў у раманскай архітэктуры Эўропы.
Літаратура
рэдагаваць- Абрамаускас С. К вопросу генеза крепостных сооружений типа кастель в Литве // Научные труды высших учебных заведений Литовской ССР Строительство и архитектура. III, № 1, 1963
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |