Лодка
Ло́дка — невялікае судна. У вайскова-марскім слоўніку[1] лодка вызначаецца як судна даўжынёй да дзевяці мэтраў, шырынёй да трох мэтраў і грузападымальнасьцю да пяці тонаў. Зазвычай лодкі — вёславыя судны, але бываюць таксама ветразевыя лодкі, аднак невялікія спартовыя ветразевыя судны прынята называць ня лодкамі, а яхтамі. Таксама лодка можа быць абсталяваная маторам (матор можа быць як дапаможнай, так і асноўнай крыніцай энэргіі). У адпаведнасьці з прынятай у большасьці краінаў клясыфікацыяй маторныя лодкі называюць суднамі з падвесным маторам. Невялікія судны з убудаваным маторам часьцей называюць катэрамі.
Асноўнымі матэрыяламі для вытворчасьці лодак зьяўляюцца лёгкія справа, драўніна, кампазытныя матэрыялы і палімэры. Асобым тыпам людак зьяўляюцца надзіманыя лодкі.
Цяпер лодкі выкарыстоўваюцца для адпычынку, рыбалоўства, высадкі людзей і перавозкі грузаў з судна на бераг там, дзе няма прычалаў, перасоўваньня па населеных пунктаў падчас паводкі, а таксама як ратавальны сродак (шлюпкі).
Апроч таго панятак «лодка» традыцыйна выкарыстоўваецца ў дачыненьні да пэўных тыпаў караблёў, памеры якіх ужо даўно не адпавядаюць вызначэньню лодкі (напрыклад, падводная лодка).
Зноскі
рэдагаваць- ^ Военно-морской словарь. Москва. Военное издательство 1990. ISBN 5-203-00174-X