Летувіскі баскетбол

Баскетбол зьяўляецца самым папулярным відам спорту ў Летуве. Летувіскія эмігранты з ЗША — баскетбольныя трэнэры і гульцы ў 1930-х гадах дапамаглі мужчынскай зборнай выйграць апошнія турніры Эўрабаскету напярэдадні Другой сусьветнай вайны, у 1937 і 1939 гадах. Гэта мела велізарны ўплыў на летувіскае грамадзтва і баскетбол стаў папулярным. З тых часоў, нягледзячы на ​​невялікі памер Летувы, з насельніцтвам усяго амаль 2,9 мільёну, баскетбол зьяўляеца там традыцыйным відам спорту.[1]

Пасьля анэксіі краіны Савецкім Саюзам пасьля вайны, летувіскія гульцы часта фармавалі ядро ​​савецкай зборнай. Летувіскі народ аддана падтрымліваў мясцовы клюб «Жальгірыс», асабліва падчас гульняў з клюбамі з Расеі. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Летувы ў 1990 годзе, нацыянальная каманда была адроджана, а яе першым афіцыйным турнірам была Алімпіяда 1992 году, дзе летувісы заваявалі бронзавы мэдаль. Летува пазьней выйграла яшчэ дзьве бронзы на Алімпіядах, бронзавы мэдаль на чэмпіянаце сьвету па баскетболе 2010 году, і пяць мэдалеў на Эўрабаскеце, у тым ліку трэці тытул краіны ў ФІБА Эўрабаскет 2003 у Швэцыі.

На прафэсійным узроўні клюб «Жальгірыс» з Коўна выйграў Эўралігу 1999 году, а таксама быў чэмпіёнам ФІБА Міжкантынэнтальнага Кубку ў 1986 годзе пад савецкай акупацыяй. «Летувас Рытас» зь Вільні выйграў два разы ў другім эшалёне Кубак Эўропы па баскетболе, у 2005 і 2009 гадах.

  1. ^ «Federation Focus: Lithuania». Retrieved 5 November 2015.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Летувіскі баскетболсховішча мультымэдыйных матэрыялаў