Летнія Алімпійскія гульні 1980 году
Летнія Алімпійскія гульні 1980 году (па-ангельску: 1980 Summer Olympics), афіцыйна вядомыя як Гульні XXII Алімпіяды, праходзілі ў СССР, з 19 ліпеня па 3 жніўня 1980 году. Большасьць спаборніцтваў прайшлі ў Маскве. Частка мерапрыемстваў праводзіліся ў Таліне, Санкт-Пецярбургу, Менску ды Кіеве. Адкрываў гульні лідэр краіны Леанід Брэжнеў. У 203 спаборніцтвах алімпіяды спаборнічалі 5179 атлетаў, у тым ліку 1115 жанчын і 4064 мужчыны. 67 краінаў байкатавалі Алімпійскія гульні ў Маскве па прапанове ЗША, каб зрабіць уціск на СССР з-за ўводу ягоных войскаў на тэрыторыю Аўганістану. Такім чынам, у гэтых Алімпійскіх гульнях прынялі ўдзел атлеты з 80 краінаў (найменшы лік з 1956 году). Урады некаторых краінаў, напрыклад Вялікабрытаніі і Аўстраліі, нягледзячы на падтрымку байкоту, дазволілі сваім спартоўцам вырашаць самастойна, ці ехаць у Маскву. Савецкі гімнаст Аляксандар Дзіцяцін заваяваў мэдалі ва ўсіх спаборніцтвах па гімнастыцы і стаў першым спартоўцам, які заваяваў восем мэдалёў на адных Алімпійскіх гульнях. Беларускі спартовец-байдарачнік Уладзімер Парфяновіч заваяваў на Алімпійскіх Гульнях тры залатыя мэдалі.
XXII летнія Алімпійскія гульні | |
Горад-арганізатар | Масква, СССР |
---|---|
Краіны-ўдзельніцы | 80 |
Колькасьць атлетаў | 5179 |
Узнагароды | 203 |
Цырымонія адкрыцьця | 19 ліпеня |
Цырымонія закрыцьця | 3 жніўня |
Афіцыйна адкрыў | Леанід Брэжнеў |
Алімпійскі агонь | Сяргей Бялоў |
Алімпійская клятва атлетаў | Мікалай Андрыянаў |
Алімпійская клятва судзьдзяў | Аляксандар Мядзьведзь |
Стадыён | Лужнікі |
Кандыдаты
рэдагаваць- Масква, СССР — першае месца
- Лос-Анджэлес, ЗША — другое месца
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛетнія Алімпійскія гульні 1980 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра спорт. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |