Леся Ставіцкая
Лéся Ставíцкая (па-ўкраінску: Леся Ставицька; 24 лістапада 1962, Кіеў, УССР — 7 жніўня 2010, Кіеў, Украіна) — украінская мовазнаўца, сацыялінгвістка, прафэсарка, доктарка філялягічных навук (1996). Аўтарка слоўніку нецэнзурнай лексыкі «Українська мова без табу»[1].
Леся Ставіцкая | |
Леся Ставицька | |
Дата нараджэньня | 24 лістапада 1962 |
---|---|
Месца нараджэньня | Кіеў, УССР |
Дата сьмерці | 7 жніўня 2010 |
Месца сьмерці | Кіеў, Украіна |
Грамадзянства | Украіна |
Месца вучобы | Кіеўскі пэдагагічны інстытут імя Максіма Горкага (цяпер Нацыянальны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя М. П. Драгаманава) |
Занятак | мовазнаўка |
Навуковая сфэра | мовазнаўства, філялёгія, сацыялінгвістыка |
Месца працы | Інстытут украінскай мовы НАН Украіны |
Вядомая як | Сацыялінгвістка, дасьледніца жарганалёгіі, гендарнай лінгвістыкі |
Навуковая ступень | Доктарка філялягічных навук (1996) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася 24 лістапада 1962 года ў Кіеве. Ейны бацька быў літаратуразнаўцам, маці - пэдыятаркай[2].
Пасля заканчэньня сярэдняй школы паступіла ў Кіеўскі пэдагагічны інстытут імя Горкага (цяпер Нацыянальны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя М. П. Драгаманава), які скончыла ў 1983 годзе. Доўгі час была загадніцай адзьдзелу сацыялінгвістыкі Інстытуту ўкраінскай мовы НАН Украіны (з моманту стварэньня ў 1999 годзе да сьмерці ў 2010 годзе).
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьУ 2003—2007 гадах — кіраўніца сэмінараў па гендарнай лінгвістыцы, якія дзейнічалі на базе катэдры сацыялінгвістыкі (пры Інстытуце ўкраінскай мовы НАН Украіны).
Аўтарка больш за 100 навуковых артыкулаў, дзьвух манаграфіяў і чатырох слоўнікаў[3].
Удзельнічала ў замежных стыпэндыяльных праграмах:
• The Eugene and Daymel Shklar fellowship in Ukrainian studies, Гарвардзкі дасьледчы інстытут, ЗША, Кембрыдж, 2006,
• Kasa im. Józefa Mianowskiego, Варшава, Польшча, 2008 г.
Найбольшую папулярнасьць дасьледніцы прынес ейны вядомы слоўнік нецэнзурнай лексыкі і ейных адпаведнікаў «Українська мова без табу»[4].
Працы
рэдагаваць• «Жанри і стилі в історії української літературної мови», 1989 (у супрацы),
• «Естетика слова в українській поезії 10 — 30-х рр. ХХ ст.», 2000,
• «Український жарґон», 2005,
• «Арґо, жарґон, сленґ: Соціяльна диференціяція української мови», 2005,
• «Українська мова без табу», 2008[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Леся Ставицкая составила словарь украинских нецензурных слов, Gazeta.ua, 3.04.2008, https://gazeta.ua/ru/articles/culture-newspaper/_lesya-stavickaya-sostavila-slovar-ukrainskih-necenzurnyh-slov/219209?mobile=false
- ^ Леся Ставицкая составила словарь украинских нецензурных слов, Gazeta.ua, 3.04.2008, https://gazeta.ua/ru/articles/culture-newspaper/_lesya-stavickaya-sostavila-slovar-ukrainskih-necenzurnyh-slov/219209?mobile=false
- ^ Мар’яна Вербовська, Статус зниженої мови, 14 серпня, 2010 року, Львівська Поштa, № 89 (974), https://www.lvivpost.net/suspilstvo/n/7792
- ^ Дмитро Десятерик, Професор Леся Ставицька: "Лайку не можна винищити в принципі", Українська правда, 15 лютого 2008, https://web.archive.org/web/20220305190639/https://life.pravda.com.ua/columns/2008/02/15/1055/
- ^ Леся Ставицька, Критика, міжнародний огляд книжок та ідей, https://krytyka.com/ua/authors/lesya-stavicka