Легіён «Свабода Расеі»

расейскі легіён ва Ўзброеных сілах Украіны
(Перанакіравана з «Легіён «Вольнай Расеі»»)

Леґіён «Свабода Расеі» (рас. Легион «Свобода России», укр. Легіон «Воля Росії») — расейскі леґіён Узброеных сілаў Украіны, створаны ў сакавіку 2022 года для абароны Украіны ад расейскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе падчас расейска-ўкраінскай вайны. Сфармаваны зь ліку былых вайскоўцаў Узброеных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі, а таксама іншых расейцаў, а месцамі і беларусаў, якія раней не ўваходзілі ў такія фармаваньні.

Леґіён «Свабода Расеі»
рас. Легион «Свобода России»
укр. Легіон «Воля Росії»

Нашыўка, якая складаецца зь белага сьціснутага кулака й тэксту «Свабода Расеі» на расейскай мове
Гады існаваньня сакавік 2022 году — наш час
Краіна Сьцяг Украіны Украіна
Падпарадкаваньне Узброеныя сілы Ўкраіны
Колькасьць 2 сфармаваных батальёны
Дэвіз За Россию! За свободу!
Колеры
Бела-сіня-белы сьцяг
Войны Расейска-ўкраінская вайна
Удзел у Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну

Леґіён замест дзяржаўнага сіне-бела-чырвонага сьцяга Расейскай Фэдэрацыі выкарыстоўвае на рукавных шаўронах бела-сіне-белы сьцяг.[1]

Гісторыя

рэдагаваць

Леґіён «Свабода Расеі» быў сфармаваны з роты (больш за 100 чалавек) арміі Расейскай Фэдэрацыі, якія добраахвотна перайшлі на ўкраінскі бок. Па словах камандзіра роты, 27 лютага з дапамогай супрацоўнікаў Службы бясьпекі Ўкраіны яны перайшлі на ўкраінскі бок, каб «абараніць украінцаў ад сапраўдных фашыстаў». Землякоў, ваенных пуцінскай арміі, ён заклікаў уступаць у шэрагі леґіёна «Свабода Расеі», каб разам выратаваць таксама ўласны народ і краіну «ад прыніжэньня й разрухі».[2]

Першыя добраахвотнікі леґіёна «Свабода Расеі» пачалі індывідуальную папярэднюю падрыхтоўку ў канцы сакавіка 2022 году. У прыватнасьці, асабовы склад леґёна пад кіраўніцтвам інструктараў з Узброеных сілаў Украіны вывучыў асаблівасьці працы швэдзка-брытанскай пераносны супрацьтанкавай кіраванай ракеты малой далёкасьці NLAW. Камандзіры падразьдзяленьняў «Свабода Расеі» азнаёміліся з апэратыўнай абстаноўкай на франтах.[3]

Глядзіце таксама

рэдагаваць