Лебядзёўка
рака ў Беларусі
Лебядзёўка — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Быстрай (басэйн Дняпра). Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 67 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5‰.
Лебядзёўка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Андзекалава |
Вусьце | Быстрая |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 19 км |
Плошча басэйну | 67 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,5 ‰ |
Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Андзекалава, вусьце за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Паляшчыцы. Цячэ паўднёвымі схіламі Смаленскага ўзвышша. У вярхоўі мае каналізаванае рэчышча[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 216
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 216