Леброн Джэймз

баскетбаліст ЗША

Лебро́н Рэ́йман Джэймз (па-ангельску: LeBron Raymone James; 30 сьнежня 1984 году, Акран, Агаё) — амэрыканскі баскетбаліст, які гуляе ў НБА за каманду «Лос-Анджэлес Лэйкерз» і нацыянальную зборную ЗША. Чатырохразовы чэмпіён НБА ў складзе «Маямі Гіт», «Кліўлэнд Кавальерз» і «Лос-Анджэлес Лэйкерз». Трохразовы Алімпійскі чэмпіён (2008, 2012 і 2024). 16 студзеня 2013 году стаў наймаладзейшым гульцом у гісторыі НБА, які здолеў набраць 20 тысяч пунктаў[7].

Леброн Джэймз
Пазыцыя: цяжкі форвард, лёгкі форвард, point forward, разыгрываючы абаронца
Рост: 206 см
Вага: 113 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 30 сьнежня 1984(1984-12-30)[4][5][6][…] (40 гадоў)
Альма-матэр:
Драфт

1, драфт НБА 2003 году
Кліўлэнд Кавальерз

Клюбная інфармацыя
Клюб Лос-Анджэлес Лэйкерз
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб
2003—2010 Кліўлэнд Кавальерз
2010—2014 Маямі Гіт
2014—2018 Кліўлэнд Кавальерз
2018—4 Лос-Анджэлес Лэйкерз
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
самы каштоўны гулец фіналу НБА (2012) Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (2009) найкаштоўнейшы ігрок Матча ўсіх зорак НБА[d] (2006) NBA Rookie of the Year Award[d] (2004) зборная навічкоў НБА[d] (2004) атлет року Associated Press[d] (2013) самы каштоўны гулец фіналу НБА (2013) Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (2010) Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (2012) Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (2013) найкаштоўнейшы ігрок Матча ўсіх зорак НБА[d] (2008) Спартсмен года па версіі Sports Illustrated[d] (2012) Naismith Prep Player of the Year Award[d] (2003) Ohio Mr. Basketball[d] (2001) Ohio Mr. Basketball[d] (2002) Ohio Mr. Basketball[d] (2003) зборная ўсіх зорак абароны НБА[d] (2009) зборная ўсіх зорак абароны НБА[d] (2010) зборная ўсіх зорак абароны НБА[d] (2011) зборная ўсіх зорак абароны НБА[d] (2012) найкаштоўнейшы ігрок Матча ўсіх зорак НБА[d] (2008) BET Award for Athlete of the Century[d] (2004) зборная ўсіх зорак абароны НБА[d] (2013) BET Award for Athlete of the Century[d] (2006) BET Award for Athlete of the Century[d] (2007) BET Award for Athlete of the Century[d] (2009) BET Award for Athlete of the Century[d] (2010) BET Award for Athlete of the Century[d] (2013) Best Breakthrough Athlete ESPY Award[d] (2004) Best Championship Performance ESPY Award[d] (2012) Best Championship Performance ESPY Award[d] (2013) Best Male Athlete ESPY Award[d] (2012) Best Male Athlete ESPY Award[d] (2013) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2006) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2008) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2009) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2010) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2011) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2012) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2013) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2014) самы каштоўны гулец фіналу НБА (2012) самы каштоўны гулец фіналу НБА (2013) Best NBA Player ESPY Award[d] (2007) Best NBA Player ESPY Award[d] (2009) Best NBA Player ESPY Award[d] (2012) Best NBA Player ESPY Award[d] (2013) J. Walter Kennedy Citizenship Award[d] (2017) атлет року Associated Press[d] (2016) атлет року Associated Press[d] (2018) Спартсмен года па версіі Sports Illustrated[d] (2016) Спартсмен года па версіі Sports Illustrated[d] (2020) атлет року Associated Press[d] (2020)
Статыстыка на NBA.com

Кар’ера

рэдагаваць

Джэймз пачаў займацца баскетболом у сярэдняй школы роднага гораду Акрану ў штаце Агаё. Нацыянальныя СМІ актыўна рэклямавалі яго як будучую супэрзорку НБА за ягоную здольнасьць здабываць пункты, рабіць добрыя перадачы, атлетызм і ашульную здольнасьць да гульні[8].

Джэймз рыхтаваўся да кар’еры прафэсіянала, калі быў абраны клюбам «Кліўлэнд Кавальерз» пад першым нумарам на драфце НБА 2003 году. У сваёй першай гульні рэгулярнага сэзону Джэймз набраў 25 пунктаў у прайграным «Сакрамэнта Кінгс» матчы, усталяваўшы рэкорд НБА паводле колькасьці пунктаў, набраных гульцом пачаткоўцам у сваім дэбютным выступе[9]. У 2004 годзе паводле вынікаў сэзону ён быў прызнаны навічком году НБА[10]. У НБА 2004—2005 гадоў маладзён атрымаў свой першы выклік на матч усіх зорак НБА[11].

 
Джэймз у лістападзе 2009 годзе.

20 сакавіка Джэймз набраў 56 пунктаў у матчы супраць «Таронта Рэптарз», усталяваўшы новы рэкорд Кліўлэнду паводле колькасці пунктаў у адной гульні. Неўзабаве ён стаў адным з галоўных гульцоў лігі, прывёўшы «Кавальерз» да іхняга першага фіналу НБА ў 2007 годзе і атрымаўшы ўзнагароду самага каштоўнага гульца НБА ў 2009 і 2010 гадах[12]. У лютым сэзону 2007—2008 гадоў Джэймз у другі раз быў названы самым каштоўным гульцом матчу ўсіх зорак пасьля таго, як зарабіў 27 пунктаў, восем падбораў і дзевяць перадач[13]. 21 сакавіка ён абышоў Брэда Догерці і стаў найлепшым бамбардзірам «Кавальерз» у гісторыі клюбу ў гульні супраць «Таронта Рэптарз», зрабіўшы гэта ў больш чым на 100 гульняў менш, чым Догерці[14].

У канцы сэзону 2008—2009 гадоў Джэймз заняў другі радок у галасаваньні за тытул найлепшага абарончага гульца НБА і быў упершыню далучаны да складу зборнай усіх зорак абароны НБА[15]. Джэймз таксама стаў чацьвертым гульцом пасьля зьліцьця НБА і АБА, які быў лідэрам у сваёй камандзе па колькасьці пунктаў, падбораў, перадач, перахопаў і блёк-шотаў за адзін сэзон[16]. Пасьля няўдачы з клюбам у спробе стаць пераможцам лігі, баскетбаліст зышоў з каманды ў 2010 годзе ў якасьці вольнага агента, далучыўшыся да «Маямі Гіт»[17]. Пра гэты пераход было абвешчана ў адмысловым тэлевізійным этэры пад назвай «Пастанова»[18].

 
Баскетбаліст у матчы усіх зорак НБА 2022 году.

Гулец афіцыйна падпісаў 6-гадовы кантракт з «Гіт» на 110 мільёнаў даляраў 10 ліпеня 2010 году. «Кавальерз» у абмен атрымалі два выбары на драфце НБА[19][20]. У складзе першай супэркаманды НБА, створанай гульцамі[21], ён стаў толькі трэцім дзейным самым каштоўным гульцом, які зьмяніў каманду, і першым пасьля Мойзэса Мэлоўна ў 1982 годзе[22]. Джэймз стаў пераможцам НБА, гуляючы за «Гіт», у 2012 і 2013 гадах. У абодва гэтыя сэзоны ён таксама атрымаў узнагароды самага каштоўнага гульца лігі і фіналу. Па чацьвертым сэзоне з «Маямі Гіт» у 2014 годзе Джэймз адмовіўся ад кантракту і зноў узгодніўся з «Кавальерз». У 2016 годзе ён прывёў клюб да перамогі над «Голдэн Стэйт Ўорыярз» у фінале. Пры гэтым кліўлэндзкі клюб цярпеў паразу ў сэрыі зь лікам 3:1. Прабыўшы ў камадзе яшчэ некалькі гадоў, Джэймз скарыстаўся пунктам у сваім кантракце, каб пакінуць «Кавальерз» і скласьці працоўную дамову з «Лос-Анджэлес Лэйкерз», дзе ў чарговым раз стаў чэмпіёнам НБА ў 2020 годзе. Паводле вынікаў фінальнай сэрыі баскетбаліст быў у чацьверты раз уганараваны тытулам самага каштоўнага гульца фіналу[23].

18 жніўня 2022 году Джэймз склаў новую працоўную ўгоду з «Лэйкерз» тэрмінам на два гады на прыбытак у 97,1 мільёнаў даляраў[24][25]. Падаўжэньне кантракту зрабіла яго самым высокааплатным спортоўцам у гісторыі НБА з 528,9 мільёнамі даляраў, абышоўшы Кевіна Д’юранта паводле прыбыткам, атрыманым за ўвесь час[26]. 7 лютага 2023 году Джэймз абышоў Карыма Абдул-Джабара і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі лігі.

6 ліпеня 2024 году Джэймз зноў падпісаў кантракт з «Лэйкерз»[27]. За два тыдні да гэтага сын Джэймза Броні быў абраны клюбам пад 55-м нумарам на драфце НБА. У выніку яны сфармавалі першы ў гісторыі НБА дуэт бацькі і сына[28]. 22 кастрычніка ў матчы супраць «Мінэсоты Тымбэрўулвз» Леброн і Броні сталі першым дуэтам бацькі і сына, які зьявіўся разам у матчы НБА[29]. 1 сьнежня ён дасягнуў адзнакі ў 15 тысяч закінутых мячоў з гульні за кар’еру ў пераможным матчы супраць «Юты Джаз», далучыўшыся да Абдул-Джабара як адзінага да таго гульца, які дасягнуў гэтага паказьніку[30]. 19 сьнежня ён абышоў Абдул-Джабара паводле колькасьці згуляных хвілін у рэгулярным сэзоне за кар’еру[31].

  1. ^ а б http://espn.go.com/blog/marc-stein/post/_/id/2550/heat-look-to-target-carmelo-anthony
  2. ^ а б http://espn.go.com/blog/truehoop/post/_/id/5891/regarding-lebron-james-with-love-from-cleveland
  3. ^ а б http://espn.go.com/nba/story/_/id/12381552/lebron-james-does-not-colleges-attempts-recruit-10-year-old-son-lebron-james-jr
  4. ^ а б в IMDb (анг.) — 1990.
  5. ^ а б в http://espn.go.com/nba/player/stats/_/id/1966/lebron-james
  6. ^ а б в Augustyn A. LeBron James // Encyclopædia Britannica (анг.)
  7. ^ «LeBron James scores 20,000th». ESPN.
  8. ^ «Ohio High School Junior LeBron James Is So Good That He’s Already Being Mentioned as the Heir to Air Jordan». Sports Illustrated.
  9. ^ «Expectations for James more than met». ESPN.
  10. ^ Gordon, Roger (2021). «Tales from the Cleveland Cavaliers Locker Room: The Rookie Season of LeBron James». Simon and Schuster. — С. 173. — ISBN 978-1-68358-392-9.
  11. ^ «2005 NBA All-Star Game». Basketball Reference.
  12. ^ «LeBron James Stats». Basketball Reference.
  13. ^ «Allen’s flurry of 3s help East hold on for All-Star win». ESPN.
  14. ^ Starkey, Mike (21.03.2008). «LeBron James becomes Cleveland Cavaliers all-time scoring leader». The Plain Dealer.
  15. ^ «Bryant Named to NBA All Defensive First Team». NBA.
  16. ^ Simmons, Bill (2009). «The Book of Basketball». New York: ESPN Books. — С. 477. — ISBN 9780345511768.
  17. ^ Withers, Tom (6.04.2022). «AP Was There: LeBron James dumps Cleveland for Miami». AP News.
  18. ^ Van Natta, Don Jr. (28.06.2020). «ESPN show confirms The Decision was fan’s idea, not LeBron James’». ESPN.
  19. ^ «Cavaliers Complete Sign-and-Trade Deal with Miami». NBA.
  20. ^ «Heat stars sign six-year deals». ESPN.
  21. ^ Lynch, Andrew (16.06.2017). «The history of NBA superteams, from Wilt Chamberlain to the 2017 Warriors». Fox Sports.
  22. ^ Hochman, Benjamin (9.07.2010). «LeBron James’ choice puts Miami back in the game». The Denver Post.
  23. ^ Quinn, Sam (12.10.2020). «LeBron James wins fourth NBA Finals MVP award, becomes first player to earn honor with three different teams». CBS Sports.
  24. ^ «Lakers Sign LeBron James to Contract Extension». NBA.
  25. ^ Wojnarowski, Adrian (17.08.2022). «LeBron lands 2-year, $97.1M deal with Lakers». ESPN.
  26. ^ Winters, Mike (18.08.2022). «Already a billionaire, LeBron James' 2-year contract extension makes him the NBA’s all-time highest-paid player». CNBC.
  27. ^ «Los Angeles Lakers Re-Sign Lebron James». NBA.
  28. ^ «From Luke and Bill Walton to LeBron and Bronny James, these are the top NBA father-son duos». ESPN.
  29. ^ Finnegan, Troy (22.10.2024). «Lakers’ LeBron James, Bronny James make NBA history vs. Timberwolves». ClutchPoints.
  30. ^ «LeBron James Makes NBA History As Second Player To Reach 15,000 Field Goals». The Times of India.
  31. ^ «Lakers star LeBron James breaks NBA record for career minutes». NBA.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць