Леанід Віктаравіч Глухоўскі (нарадзіўся 6 лістапада 1961, Чарджоў, Таджыкістан) — дзяржаўны дзяяч Беларусі.

Леанід Глухоўскі
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 1996 — 2000
дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 лістапада 1961 (63 гады)

Сьцяг СССР Чарджоў, Таджыкістан
Партыя: беспартыйны
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 6 лістапада 1961 году ў горадзе Чарджоў (Таджыкістан).

Скончыў Менскую вышэйшую школу МУС СССР (1986), юрыст-прававед, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2000), адмысловец па міжнародным праве.

1986 — 1990 гг. — працаваў сьледчым кіраваньня ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкама.

1990 — 1993 гг. — намесьнік начальніка Савецкага раённага аддзела ўнутраных справаў г. Гомелю. Працаваў сьледчым Навабеліцкага.

1994 — 1996 гг. — намесьнік начальніка сьледчага кіраваньня ўнутраных справаў Гомельскага аблвыканкама. 10 сьнежня 1995 году абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага скліканьня па Гомельскай-Палескай выбарчай акрузе No 81[2].

1997 — 1999 гг. — намесьнік начальніка сьледчага камітэта Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь.

З 1999 г. — намесьнік міністра ўнутраных справаў — старшыня Сьледчага камітэта Рэспублікі Беларусь, узначальвае міжведамасную камісію па звароце банкаўскіх крэдытаў, па праверцы ўзаемазалікаў за энэргарэсурсы, праводжаных суб’ектамі гаспадараньня на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У 2000 г. абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II скліканьня ад Гомельскага-Прамысловай выбарчай акругі № 37, чалец Камісіі па заканадаўстве (1996–2000), Камісіі па грашова-крэдытнай палітыцы і банкаўскай дзейнасьці (з 2000).

13 лютага 2004 г. указам прэзыдэнта № 82 прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных справаў — начальнікам галоўнага кіраваньня папярэдняга расьсьледаваньня.

6 студзеня 2005 г. указам прэзыдэнта №7 прыпыненая служба ў органах унутраных справаў у сувязі з абраньнем яго дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі (месца заняў Сяргей Гурэеў).

Чалец дэпутацкай групы «Сябры Баўгарыі».

Апынуўся замешчаны ў гучным карупцыйным скандале, зьвязаным зь незаконным вылучэньнем зямельных участкаў у Менскім раёне[3].

Чыны й званьні

рэдагаваць

Палкоўнік міліцыі.

Узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, шасьцю мэдалямі.

Жанаты, мае двух сыноў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць