Леанід Гаўрылаў
Леанід Рыгоравіч Гаўрылаў (2 лютага 1918, в. Бердыж, Чачэрскі раён — 1941?) — беларускі паэт[1].
Леанід Гаўрылаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 лютага 1918 |
Памёр | 1941 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Мова | беларуская мова |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьВучыўся ў Менскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме. Паступіў у Інстытут народнай гаспадаркі, а ў 1936 годзе перавёўся на літаратурны факультэт Гомельскага пэдагагічнага інстытуту. Пасьля заканчэньня інстытуту ў 1940 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у танкавых войсках мэханікам-вадзіцелем. Зь першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. Прапаў безь вестак[1].
Творчасьць
рэдагавацьДрукаваўся з 1935 году. Вершы Гаўрылава адметныя героіка-рамантычным патасам, лірычнай задушэўнасьцю, мэлядычнасьцю[1].
Друкаваўся ў альманаху «Аднагодкі», у газэтах «Гомельская праўда», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя рэвалюцыі». Нізкі вершаў зьмешчаны ў зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967). У 1961 г. выйшла кніжка паэзіі «Вернасьць».
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Вернасьць. — Мн., 1961
- Крывёю сэрца. — Мн., 1967