Латвійская нацыянальная опэра

Латвійская нацыянальная опэра (па-латыску: Latvijas Nacionālā opera) — тэатар опэры гораду Рыга, заснаваны ў 1863 годзе.

Латвійская нацыянальная опэра

Будынак тэатру
Дата ўтварэньня 1863 (161 год таму)
Тып Тэатар
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Месцазнаходжаньне Рыга
Каардынаты 56°57′19″ пн. ш. 24°06′17″ у. д. / 56.955278° пн. ш. 24.104722° у. д. / 56.955278; 24.104722Каардынаты: 56°57′19″ пн. ш. 24°06′17″ у. д. / 56.955278° пн. ш. 24.104722° у. д. / 56.955278; 24.104722
Сайт opera.lv

Гісторыя

рэдагаваць

Рыга ўжо мела нямецкамоўны тэатар, які таксама прапанаваў опэру і балет з 1782 году. А першая спроба стварыць Латвійскую нацыянальную опэру адносяцца да 1893 году, калі была пастаўлена п’еса Екабса Озалса «Spoku stunda». Латвійская опэра была заснавана ў 1912 годзе Павулсам Юр’янсам, аднак у неўзабаве падчас Першай сусьветнай вайны опэрная трупа была эвакуіраваная ў Расею. У 1918 годзе опэра была адноўленая дзякуючы Язэпсу Віталсу, заснавальніку Латвійскай музычнай акадэміі.

23 студзеня 1919 году выступы былі адноўлены, а першай пастановай стаў твор «Лятучы гялндзец» Рыхарда Вагнэра. З 1944 году пасьля заняцьця Латвіі Савецкім Саюзам, а таксама ўключэньнем у склад Савецкага Саюза, Латвійская нацыянальная опэра стала Дзяржаўным тэатрам опэры і балета Латвійская СССР. У 1990 годзе тэатар быў перайменаваны ў Латвійскую нацыянальную опэру, але амаль адразу будынак быў закрыты да 1995 году на рэканструкцыю і трупа пераехала ў часовы будынак.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Латвійская нацыянальная опэрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў