Латава (лет. Latava) — вёска ў Летуве, на рацэ Латаве каля яе ўтоку ў Сьвятую. Уваходзіць у склад Андроніскага староства Анікштаўскага раёну Ўцянскі павету.

Латава
лац. Łatava
лет. Latava
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Анікштаўскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°34′31.77″ пн. ш. 25°2′22.90″ у. д. / 55.5754917° пн. ш. 25.0396944° у. д. / 55.5754917; 25.0396944Каардынаты: 55°34′31.77″ пн. ш. 25°2′22.90″ у. д. / 55.5754917° пн. ш. 25.0396944° у. д. / 55.5754917; 25.0396944
Латава на мапе Летувы
Латава
Латава
Латава

Гісторыя

рэдагаваць

У 1910 годзе расейска-летувіскі этнограф Эдуард Вольтэр(be) выказаў гіпотэзу пра рэзыдэнцыю Міндоўга ў Латаве, якую па выяўленьні ў 1997 годзе на беразе ракі Латавы непадалёк ад вёскі гарадзішча падтрымалі некаторыя сучасныя летувіскія аўтары (у тым ліку Томас Баранаўскас). На думку Вольтэра, мясцовасьць Латава магла раней называцца «Летовіяй» і, такім парадкам, адпавядаць «Летовіі» з граматы Міндоўга 1253 году Тэўтонскаму ордэну — «дадзена ў Летовіі на нашым двары» (лац. Datum in Lettowia in curia nostra)[1].

Аднак гэтая вэрсія не пацьвярджаецца ніякімі гістарычнымі дакумэнтамі і фактычна грунтуецца адно на вонкавым падабенстве гістарычнай і сучаснай назваў. Апроч таго, дзеля абгрунтаваньня гэтай вэрсіі выкарыстоўваюць граматы Міндоўга 1260 і 1261 гадоў, вядомыя як фальсіфікаты, вырабленыя Тэўтонскім ордэнам у канцы XIV стагодзьдзя[2].

  1. ^ Краўцэвіч А. Каранацыя Міндаўга: месца ў прасторы і часе // Rocznik Centrum Studiów Białoruskich = Гадавік Цэнтра беларускіх Студыяў. № 3, 2017. С. 115.
  2. ^ Дзярновіч А. Фрэскі гісторыі: Артыкулы і эсэ па гісторыі і цывілізацыі Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. — Менск, 2011. С. 8—24.