Ламбэцкі мост
Ламбэцкі мост (па-ангельску: Lambeth Bridge) — стальны аркавы мост праз Тэмзу ў Лёндане, разьмешчаны паміж Воксгалскім і Ўэстмінстэрскім мастамі, злучае раёны Мілбанк і Ламбэт. Ламбэцкі мост быў адчынены 19 ліпеня 1932 году на месцы вісячага пешаходнага моста, які існаваў раней
Мост мае 4 апоры, нагадвае паводле канструкцыі Воксгалскі мост, але ў ім пераважае чырвоны колер, што сымбалізуе колер лавак у Палаце Лордаў[1]. У абодвух канцах моста знаходзяцца скульптуры ананасаў у гонар Джона Традэсканта-малодшага, першым, хто здолеў выгадаваць ананасы ў Ангельшчыне[2].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛамбэцкі мост — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Lambeth Bridge (1862) на сайце Structurae
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |