Ладан
Ладан — у перакладзе з грэцкай мовы азначае араматычную смалу, якую атрымліваюць пры падсечцы кары дрэва баскевіля, што расьце на тэрыторыі ўсходняй Афрыкі, Азіі і ў паўднёва-заходняй частцы Арабійскай паўвыспы. Склад ладана, які ўключае ў сабе густы сьлізісты сок (г. зв. камедзь), эфірныя маслы і іншыя рэчывы, часткова рашчынаецца ў вадзе. Пры награваньні і спальваньні яго выдзяляецца араматычны пах, які выкарыстоўваецца ў час рэлігійных абрадаў.[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Скарына Ф. Творы:... С. 163.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛадан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў