Лава Крашэўскага (Крыніца-Здруй)

помнік у Крыніцы-Здруі

Ла́ва Ю́зэфа Ігна́цыя Крашэ́ўскага — помнік у Крыніцы-Здруі. Знаходзіцца на ўскрайку Здруеўскага парку.

Юзэф Крашэўскі знаходзіўся ў Крыніцы на лекаваньні ў 1866 року. Мешкаў на віле «Тры ружы», напісаў тут раман «Вялікі незнаёмы» (польск. Wielki nieznajomy) і пяціактавую драму «Роўны ваяводзе» (польск. Równy wojewodzie).

На сьвяткаваньні 50-х угодкаў творчай дзейнасьці Крашэўскага крынічане вырашылі адзначыць факт ягонага побыту ў месьце. 1 жніўня 1881 року адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніку Крашэўскаму, зробленага ў кракаўскай працоўні Гастыма паводле малюнку Войцеха Герсана. У 1905 сюды дадаўся бюст пісьменьніка, створаны з бронзы Францішкам Высьпянскім.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Каардынаты: 49°24′51.11″ пн. ш. 20°57′31.10″ у. д. / 49.4141972° пн. ш. 20.9586389° у. д. / 49.4141972; 20.9586389