Лава Крашэўскага (Белая)
Ла́ва Ю́зэфа Ігна́цыя Крашэ́ўскага — помнік у Белай, адчынены 12 верасьня 2008.
З ініцыятывай пабудовы другога помніка Крашэўскаму ў Белай выступіў прафэсар Крыштаф Стэмпнік з унівэрсытэту Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін). Аўтарам помніку стаў скульптар Гжэгаж Масьлеўскі, выкладчык унівэрсытэту Мікалая Капэрніка (Торунь). Будову патранаваў ганаровы камітэт пад кіраўніцтвам прэзыдэнта места Анджэя Чапскага. Помнік быў адліты ў Непаламіцах.
Першы помнік Крашэўскаму ў месьце паўстаў у 1928 року на рагу вуліцаў Замкавай і Варшаўскай.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- IPI Radio BiPeR (пол.)